Даже технические работники сферы культуры берут в руки микрофон! Среди таких – Николай Прудников. 21.by

Даже технические работники сферы культуры берут в руки микрофон! Среди таких – Николай Прудников

16.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ужо праз пару месяцаў работы ў галіне культуры Мікалай Пруднікаў дэбютаваў у ролі Дзеда Мароза і пранікся праўдзівасцю знакамітай фразы “мастацтва патрабуе ахвяр”: падчас навагодняга візіту ў адну з сямей ушачан абліваўся потам у кватэры пад цёплым касцюмам, на некалькі імгненняў зняў бараду і адразу развянчаў веру маленькага сына гаспадароў у існаванне Дзеда Мароза… З той пары вытрымлівае вобраз у любых умовах і ролях, нягледзячы на, здавалася б, усю немастацкасць прафесіі.

Калі б яшчэ пяць год таму хтосьці са знаёмых Мікалая Сяргеевіча сказаў, што ён будзе выступаць на раённай сцэне, то гэты сур’ёзны і паважны малады чалавек толькі б усміхнуўся. У мастацкай самадзейнасці ён не ўдзельнічаў ні падчас вучобы ва Ушацкай школе, ні тым больш потым – калі скончыў прыборабудаўнічае вучылішча і пасля тэрміновай службы на пяць год звязаў жыццё са службай па кантракце – прапаршчык Пруднікаў быў строгім і патрабавальным.

У 2005 годзе ён вярнуўся на малую радзіму, уладкаваўся ў жыллёва -камунальную гаспадарку, працаваў майстрам на ўчастку кацельных райбальніцы і Астравенца. Так бы і працякала жыццё ў асяроддзі засовак, помпаў і катлоў, але ў лістападзе 2014 года М.Пруднікаў пагадзіўся на пасаду загадчыка аддзела маркетынгу і гаспадарчага абслугоўвання раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. І вельмі хутка зразумеў, што ў гэтай сферы пры неабходнасці нават тэхработнікі замест малатка бяруць у рукі мікрафон.

“Два тыдні, вырваныя з жыцця” – гэта аб шматлікіх ранішніках і выступленнях у святочную пару ад Каляд каталіцкіх да праваслаўных, калі культработнікі працуюць вельмі напружана. У калектыве з дэфіцытам прадстаўнікоў моцнага полу галоўнай незакрытай была “вакансія” Дзеда Мароза – шубу з барадой прыходзілася прымяраць жанчынам, што не спрыяла праўдзівасці вобразу. “Згадзіўся дапамагчы на сваю галаву!” – усміхаецца Мікалай Сяргеевіч. – Вершыкі, канечне, вучыў, сцэнарыі чытаў, ды ўсё ж больш імправізаваў”.

Неблагія сцэнічныя даныя былі заўважаны, і ролі “пасыпаліся”. Быў і таварышам Агурцовым з “Карнавальнай ночы”, і Бармалеем з дзіцячай казкі пра Айбаліта. Ужо безліч разоў даводзілася апранаць нацыянальны касцюм: надзвычай арганічна М.Пруднікаў выглядае і ў вобразе простага селяніна, і фанабэрыстага пана. Не прымусіў сябе доўга чакаць і тэатральны дэбют у міні-пастаноўках па матывах апавядання Васіля Быкава “Сваякі” і аповесці “Знак бяды”, дзе аднолькава паспяхова іграў антаганістаў – паліцая і камуніста-палітработніка.

Ролі ў яго не галоўнага плана, але яркія і запамінальныя, як матроса Жалязняка на юбілей Кастрычніцкай рэвалюцыі. Для гэтага і касцюм не прыйшлося шукаць – дома захаваліся бушлат і бесказырка брата, які служыў на флоце. За плячыма ў Мікалая Сяргеевіча нават неадушаўлёныя вобразы – на свяце да юбілею пажарнай службы давялося быць Агнём. “Ён мабыць толькі мышаня не сыграе, і выключна з прычыны габарытаў!” – смяецца начальнік раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Пятроўна Макрыдзіна. І сапраўды, бо сціпласць і няўпэўненасць знікае, як толькі мужчына выходзіць на сцэну. Нядаўна, напрыклад, запомніўся яркімі нумарамі на гульні клуба вясёлых і знаходлівых, дзе танцаваў і дэфіліраваў у вельмі экстравагантным касцюме. “Хіба што сольна не спяваў яшчэ!” – з напускной суровасцю пазірае на начальніцу М.Пруднікаў. “Усё калісьці бывае ў першы раз!” – парыруе тая.

Між тым, выступленні на сцэне з’яўляюцца ўсё ж толькі пабочным, бачным полем дзейнасці, бо ў непасрэднай зоне адказнасці – абслугоўванне будынкаў сельскіх Дамоў культуры і іншых устаноў, пры неабходнасці работнікі гаспадарчай групы дапамагаюць і бібліятэкам. М.С.Пруднікаў завочна скончыў Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж, атрымаўшы спецыяльнасць тэхніка-электрыка, адказвае таксама і за цепла- і электрагаспадарку – 27 ліпеня аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі строга па графіку атрымаў пашпарты гатоўнасці на ўсе свае аб’екты. Як бачна, канцэртна-тэатральная “падпрацоўка” не перашкаджае Мікалаю Сяргеевічу ў асноўнай дзейнасці.

Акрамя таго ён з’яўляецца адной з галоўных баявых адзінак калектыву і на спартыўных спаборніцтвах. Закрывае самыя складаныя сілавыя віды – паспяхова выступае ў гіравым спорце, а на перацягванні каната каманду культработнікаў без М.Пруднікава ўявіць немагчыма. Як і немагчыма ўжо прадставіць культурную сферу раёна без гэтага мужчыны – сур’ёзнага знешне, але добрага і спагадлівага знутры.

Дзмітрый Раманоўскі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо праз пару месяцаў работы ў галіне культуры Мікалай Пруднікаў дэбютаваў у ролі Дзеда Мароза і пранікся праўдзівасцю знакамітай фразы “мастацтва патрабуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика