Многодетные ушачанки поучаствовали в конкурсе «А ну-ка, мамочки!»
16.10.2018
—
Разное
|
Паспрачацца за званне лепшай давялося ўдзельніцам конкурсу “Ану, мамачкі”, які арганізавалі на гэтым тыдні для мнагадзетных мам у аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Ушацкага раёна ў рамках праграмы “Бацькоўскі ўніверсітэт”. Ну а падтрымлівалі Вікторыю Лабань, Марыю Карпаву, Марыну Макрыдзіну і Святлану Багданаву іх дзеці. Ці зможаце вы за тры хвіліны прышыць тры гузікі? Удзельніцы ж конкурсу зрабілі гэта нават хутчэй! “Мая мама сапраўдная швачка, яна лёгка справіцца!” – казаў маленькі Арсеній і падбадзёрваў Святлану. “Не! Мая павінна быць першай, яна мне часта гузікі прышывае!” – быў упэўнены ў сваёй маме Марыне Мацвей. А ў канкурсантак сапраўды ні з гузікамі, ні з наступным выпрабаваннем па вызначэнні дзяцей па голасе ніякіх праблем не ўзнікла. Удзельніцы паспяхова справіліся з усімі заданнямі і кожная з іх заслугоўвала звання лепшай. Аднак конкурс ёсць конкурс, і перамога справядліва была прысуджана М.Макрыдзінай. – Адгукнулася на запрашэнне і завітала разам з малодшымі дзецьмі – Ангелінай і Уладам. Хоць і не перамагла, але атрымала толькі добрыя ўражанні і выдатны настрой, – падзялілася з намі эмоцыямі М.Карпава. Папярэднічалі ж конкурсу шматлікія віншаванні ў адрас мам. З найлепшымі пажаданнямі да іх звярнуліся дырэктар ТЦСАН А.У.Хвашчэўская і натарыус натарыяльнай канторы Ушацкага раёна Ж.Л.Каваленка. Таксама Жанна Леанідаўна ўручыла мамам сертыфікаты, якія даюць права на атрыманне бясплатнай кансультацыі ў натарыусаў Віцебскай натарыяльнай акругі на працягу 2018-2019 гадоў. Ну а завяршылася сустрэча па ўжо добрай традыцыі салодкім сталом. За яго арганізацыю, падарункі для дзетак з мнагадзетных сямей спецыялісты аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН вельмі ўдзячны спонсарам: індывідуальнаму прадпрымальніку Рыгору Яўгенавічу Копацю і магазіну “Мясная лаўка” УП “Гандлёвы дом” Віцебскаграпрадукт” (загадчык – Алена Васільеўна Брэнько). Вольга КАМАРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паспрачацца за званне лепшай давялося ўдзельніцам конкурсу “Ану, мамачкі”, які арганізавалі на гэтым тыдні для мнагадзетных мам у аддзяленні сацыяльнай...
|
|