“Сэлфі яна не рабіла. Тэлефон у іншым пакоі”. Як загінула школьніца з Гродна?. 21.by

“Сэлфі яна не рабіла. Тэлефон у іншым пакоі”. Як загінула школьніца з Гродна?

16.10.2018 19:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: riakchr.ru

Трагедыя адбылася ўвечары ў нядзелю на вуліцы Саламянкоўскай. 13-гадовая Віка выпала з акна кватэры на 10-м паверсе, дзе жыла разам з бацькамі і малодшым братам. У момант трагедыі дзяўчына была дома адна. Ці было гэта самагубства альбо дзяўчына вывалілася з акна выпадкова? Спрабуем дазнацца, што дакладна адбылося ў той вечар.

Бацькі і знаёмыя не вераць у самагубства Вікі, бо, па іх словах, ніякіх прычын для гэтага ў яе не было.

“Увесь пад’езд перажывае, — распавёў Еўрарадыё адзін з суседзяў сям'і дзяўчыны. — Мае дзеці сябравалі з Вікай. Дзяўчынка была добрая, з нармальнай і адэкватнай сям’і. Хутчэй за ўсё, няшчасны выпадак адбыўся, ніякага суіцыду не магло быць. Магчыма, штосьці хацела ўбачыць і нейкім чынам перакулілася праз акно. Сэлфі яна не рабіла, бо тэлефон ляжаў ў іншым пакоі. Я кантактую з бацькамі Вікі, ведаю. Цалкам забяспечаная сям’я, паверце, ніякіх сацыяльных праблем у іх не было. Адбыўся няшчасны выпадак”.

“Трэба правесці вялікі аб’ём працы, каб разабрацца”

У каментарыі Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч кажа, што пакуль канчатковай інфармацыі пра прычыны падзення дзяўчыны з вышыні няма.

“Разбіраемся ў абставінах смерці гэтай дзяўчынкі. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Трэба правесці вялікі аб’ём працы, каб разабрацца. Гэта ўсё, што пакуль магу сказаць”, — распавёў прадстаўнік СК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: riakchr.ru Трагедыя адбылася ўвечары ў нядзелю на вуліцы Саламянкоўскай. 13-гадовая Віка выпала з акна кватэры на 10-м паверсе, дзе жыла разам з бацькамі і малодшым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика