Без малого две тонны рыбы выпустили в ушачское озеро Мугирино. 21.by

Без малого две тонны рыбы выпустили в ушачское озеро Мугирино

17.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За апошнія пяць гадоў Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў правяло зарыбленне больш 50 вадаёмаў краіны, у іх ліку такія значныя, як Заслаўскае і Чыгірынскае водасховішчы, азёры Вяча і Лепельскае, рэкі Днепр, Прыпяць і Пціч. Гэтай восенню прадаўжаюцца мерапрыемствы па аднаўленні рыбалоўных запасаў. Каля шасці тон рыбы каштоўных парод выпусцілі ў азёры трох раёнаў Віцебшчыны на мінулым тыдні. Сярод іх і ўшацкае Мугірына.

Калі стаць на кладку ці зайсці ў ваду – мы ва Ушацкім раёне, калі ступіць на бераг – то ўжо ў Лепельскім! Так, гэтае возера раздзяляе два раёны, аднак адносіцца да ўшацкай групы. Двума меліярацыйнымі каналамі яно звязана з Палазер’ем, цікавае возера і па форме. Яшчэ адна асаблівасць Мугірына, якое займае плошчу ў 1,47 км2, – высокая ступень празрыстасці. “Бяром ваду з возера і п’ём без папярэдняй фільтрацыі, яна надзвычай чыстая і мяккая, пры адстойванні ніякага асадку няма”, – гавораць жыхары вёскі Завадзіна Лепельскага раёна. Зрэшты, рыбаловы Лепельшчыны навіне пра зарыбленне ўзрадаваліся, напэўна, больш за ўшацкіх аматараў, бо дабрацца да Мугірына рэальна толькі праз тэрыторыю суседняга раёна. Але ж для заўзятых рыбаловаў кіламетры не перашкода, і сюды парыбачыць ахвотна едуць нават са сталіцы!

Чаму менавіта Мугірына? Дырэктар Ушацкай арганізацыйнай структуры БТПР Міхаіл Іванавіч Падворны тлумачыць: “Вадаёмы для сёлетняга зарыблення вызначаліся на аснове сацыяльнага апытання, якое праводзілася на сайце БТПР, а таксама на аснове вывучэння многіх іншых фактараў. Міністэрствам прыродных рэсурсаў і спецыяльнымі арганізацыямі вывучаюцца водны баланс, плошчы, тэрмін даўнасці апошняга зарыблення, кармавая база, від рыбы, які засяляецца. Робіцца гэта для паляпшэння відавога складу іхтыяфаўны вадаёмаў, а таксама для задавальнення бясплатнага аматарскага рыбалоўства ўсіх без выключэння грамадзян краіны. З экалагічнай кропкі бачання найбольш эфектыўнымі для аздараўлення вадаёмаў лічацца таўсталобік, карп і белы амур”.

Менавіта адну тону карпа і 800 кілаграмаў белага амура прывезлі дзве спецыяльныя машыны з ААТ “Рыбгас “Свіслач” Магілёўскай вобласці. Паназіраць за працэсам зарыблення сабраліся жыхары як бліжэйшых вёсак, так і зацікаўленыя службы: па правілах на такіх мерапрыемствах абавязкова прысутнасць спецыялістаў інспекцый аховы жывёльнага і расліннага свету, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, райвыканкама. Засялілі ж вадаём маладымі асобінамі вагой каля 300-500 грамаў.

– Я заўзяты рыбак з дзяцінства! Жыць на беразе такога маляўнічага возера і не рыбачыць – проста немагчыма. Канкрэтна пра гэтае возера цікава напісана ў “Блакітнай кнізе Беларусі”. Менавіта ў ім злавілі аднойчы вялізнага 30-кілаграмовага сама, – расказвае жыхар Завадзіна Валерый Дубко.

Лепельскую вёску на беразе ўшацкага возера аблюбавалі некалі і барысаўчане Аляксей і Валянціна Карніенкі: “Любім разам пасядзець на беразе з вудай, а часам заняцца і падводным паляваннем! Таму вельмі рады, што менавіта наша возера стала аб’ектам зарыблення”.

Зараз новыя насельнікі возера праходзяць працэс адаптацыі і знаходзяцца ў прыбярэжнай зоне. У сувязі з гэтым, каб пазбегнуць фактаў браканьерства, лавіць рыбу ў Мугірыне забаронена не меней чым на паўгода. Ну а на другім этапе зарыблення, які пройдзе крыху пазней, вадаём папоўніцца яшчэ і асобінамі шчупака, сама і ліня.

Вольга КАМАРКОВА.

!! 9 і 10 кастрычніка ў азёры вобласці ўсялілі 5890 кілаграмаў розных відаў рыб на агульную суму 22382,36 рубля. Крыніцай фінансавання сталі членскія ўзносы рыбаловаў-аматараў таварыства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнія пяць гадоў Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў правяло зарыбленне больш 50 вадаёмаў краіны, у іх ліку такія значныя, як Заслаўскае і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика