Сваё — заўсёды цікава. 21.by

Сваё — заўсёды цікава

18.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


“Па мясцінах Глушчыны” — так называўся фотаконкурс, які праводзіў у верасні раённы камітэт прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Удзел у ім прынялі ўсе пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі мясцовых школ і садкоў, распавяла старшыня райкама галіновага прафсаюза Алена Ахрэмчык і выказала вялікую ўдзячнасць усім аўтарам за іх актыўнасць і творчы падыход, цікавае і арыгінальнае бачанне тэмы. На конкурс было даслана 34 фотаработы, аўтары  трох з іх прызнаны пераможцамі і адзначаны спецыяльнымі дыпломамі Глускага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі. Гэта выхавацель ясляў-сада № 4 Ларыса Радзвіновіч, выхавацель ясляў-сада № 3 Вера Ралько, намеснік дырэктара дзіцяча-юнацкай спартшколы Ірына Башкевіч.

Падчас святочнага мерапрыемства, якое было наладжана для педагогаў раёна 4 кастрычніка, выстава конкурсных фотаработ, арганізаваная ў фае гімназіі, выклікала шчырую цікавасць удзельнікаў імпрэзы. На здымках — і прыветныя твары землякоў, і любімыя лёгкапазнавальныя  месцы адпачынку глушчан, і зацішныя маляўнічыя куточкі, падгледжаныя цікаўным фотааб’ектывам у роднай прыроды.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Па мясцінах Глушчыны” — так называўся фотаконкурс, які праводзіў у верасні раённы камітэт прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Удзел у ім прынялі ўсе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика