V Форум регионов Беларуси и России прошёл в Могилеве. 21.by

V Форум регионов Беларуси и России прошёл в Могилеве

18.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшоў у Магілёве 10-12 кастрычніка. Галоўнай падзеяй стала пленарнае пасяджэнне на тэму «Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва» з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Менавіта ў рэгіёнах Беларусі і Расіі пачынаецца мноства вытворчых і тэхналагічных ланцужкоў па выпуску сумеснай прадукцыі. Пра тое гаварыў Аляксандр Лукашэнка: "Практычна ў кожным беларускім вырабе, трактар гэта, вялікагрузны або легкавы аўтамабіль, ці бытавы прыбор, ёсць расійскі кампанент. Цяпер больш як восем тысяч прадпрыемстваў дзвюх дзяржаў звязаны вытворчай кааперацыяй. У Беларусі амаль тры тысячы арганізацый з расійскім статутным капіталам. У Расіі зарэгістравана прыкладна 50 сумесных вытворчасцей, створана каля 160 суб'ектаў тавараправоднай сеткі з беларускім капіталам. Гэта сотні тысяч рабочых месцаў, што ў наш час пэўнае дасягненне".


Падпісана каля 80 дагавораў аб супрацоўніцтве з 36 суб'ектамі Расійскай Федэрацыі. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі застаюцца Масква і Санкт-Пецярбург, рэспублікі Татарстан і Башкартастан, Пермскі край, а таксама Бранская, Калужская, Маскоўская, Смаленская і Цюменская вобласці. Аб'ём гандлю з гэтымі рэгіёнамі складае больш за 70 працэнтаў беларуска-расійскага тавараабароту.


У беларуска-расійскіх эканамічных адносінах па-ранейшаму застаецца актуальнай тэма правядзення ўзгодненай палітыкі ў прамысловай сферы і паглыблення кааперацыі. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, найважнейшым прыярытэтам міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння з'яўляецца рэалізацыя вытворча-кааперацыйных праектаў у машынабудаванні, дрэваапрацоўцы, харчовай, лёгкай прамысловасці.


"Трэба забяспечыць неабходную загрузку дзеючых прадпрыемстваў шляхам стварэння сумесных праграм па імпартазамяшчэнні. Тады нашы вытворчасці змогуць развівацца ў інтарэсах дзвюх краін, — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.


Яшчэ адзін перспектыўны напрамак — развіццё ўзаемадзеяння ў будаўнічай сферы. "Беларускія спецыялісты могуць якасна ўзвесці любыя аб'екты сацыяльна-эканамічнай інфраструктуры. У шэрагу гарадоў Цэнтральнай федэральнай акругі такія праекты рэалізаваны. Ёсць пазітыўны вопыт і на далёкім, але такім родным Сахаліне", — прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.


У Расіі ствараюцца кластары, індустрыяльныя паркі, тэрыторыі апераджальнага развіцця. Гатовы і павінны ўдзельнічаць у такіх праектах беларусы.


Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у беларуска-расійскім супрацоўніцтве ёсць станоўчыя прыклады ў станкабудаванні, распрацоўцы рухавіка для кар'ерных самазвалаў, пастаўцы кампанентаў для прадпрыемстваў аўтапрама. У Беларусі ўжо вырабляюць розныя маркі тэхнічнага вугляроду на заводзе "Омск Карбон Магілёў", а групай кампаній "Садружнасць" (горад Светлы Калінінградскай вобласці) створаны вытворча-лагістычны комплекс і алеяэкстракцыйны завод па выпуску прадукцыі з соі і рапсу ў Смаргоні (Гродзенская вобласць).
Галоўнымі задачамі абодвух бакоў застаюцца выкараненне ўсялякіх абмежаванняў ва ўзаемным гандлі і забеспячэнне роўных умоў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання. Найбольш важнае пытанне — супрацоўніцтва ў агракомплексе.


Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў многіх рэгіёнах Расіі беларусаў ведаюць як добрасумленных і надзейных партнёраў, а беларускія прадукты цэняць і любяць. "Часта сумесная работа па павышэнні якасці экспартуемых прадуктаў харчавання падмяняецца абмежавальнымі мерамі, — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. — Але нарэшце напярэдадні гэтага форуму мы дамовіліся аб тым, як будзем развязваць такія праблемы. Прытым дамовіліся адназначна, і гэта падтрымана ўрадамі дзвюх краін".


Аляксандр Лукашэнка прапанаваў наступны Форум рэгіёнаў прысвяціць пытанням, звязаным з моладдзю, каб абмеркаваць рэальныя аспекты адукацыі, культуры, творчага развіцця, патрыятычнага выхавання і фарміравання здаровага ладу жыцця маладых людзей. Маладому пакаленню неабходна прывіваць жаданне жыць і працаваць на роднай зямлі, паколькі менавіта ад іх залежыць будучыня дзвюх краін.
Прэзідэнт падкрэсліў, што не толькі эканоміка ляжыць у аснове беларуска-расійскіх адносін. Наступныя два гады знакавыя для брацкіх народаў: разам адзначаць 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75 гадоў Вялікай Перамогі.


Як падкрэсліў Уладзімір Пуцін, Беларусь займае першае месца па аб'ёме тавараабароту ў гандлі Расіі з краінамі СНД, а прыкладна палова ўсёй беларускай экспартнай прадукцыі пастаўляецца на расійскі рынак. "У мінулым годзе тавараабарот павялічыўся амаль на чвэрць і дасягнуў $32,4 млрд. У студзені-жніўні бягучага года прыбавіў яшчэ 14,5 працэнта. Нам цалкам пад сілу вывесці ўзаемны гандаль на ўзровень $50 млрд", — сказаў расійскі лідар.


таксама адзначыў, што ў Беларусі працуюць амаль 2,5 тысячы прадпрыемстваў з расійскім удзелам. Найбуйнейшым сумесным праектам з'яўляецца будаўніцтва Беларускай АЭС. Першы энергаблок у адпаведнасці з графікам будзе запушчаны ў канцы 2019 года. А ўся станцыя ўводзіцца ў эксплуатацыю ў 2020 годзе.


Паводле слоў расійскага Прэзідэнта, будаўніцтва БелАЭС палепшыць сітуацыю з энергазабеспячэннем, эканомікай, створыць дадатковыя экспартныя магчымасці. Прадугледжана ўзвядзенне і іншага важнага аб'екта — цэнтра ядзернай навукі і тэхналогій.


Сярод прыярытэтных галін, у якіх бакі разлічваюць на максімальны эканамічны эфект, Прэзідэнт Расіі згадаў імпартазамяшчэнне, прамысловую кааперацыю, сельскую гаспадарку, будаўніцтва, фармацэўтыку, дзяржзакупкі. Вядзецца таксама работа па збліжэнні нацыянальных заканадаўстваў і фарміраванні агульнага прававога поля.


Па выніках пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва V Форуму рэгіёнаў падпісалі кантракты на пастаўку прадукцыі ў Расію на $335 млн, заключылі 76 новых рэгіянальных пагадненняў.


У 2019 годзе Беларусь плануе завезці ў Расію каля 320 тысяч тон мясной прадукцыі, або на 11 працэнтаў больш за ўзровень 2018-га. Аб'ёмы паставак малочнай прадукцыі таксама вырастуць — да 3,7 млн тон, або на 2,6 працэнта.


Па матэрыялах БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшоў у Магілёве 10-12 кастрычніка. Галоўнай падзеяй стала пленарнае пасяджэнне на тэму «Прыярытэтныя напрамкі развіцця...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика