СК распачаў крымінальную справу на маці дзіцяці, знойдзенага ў Бабруйску
19.10.2018 17:28
—
Разное
|
Фота: Gorod.lv Супрацоўнікі Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэта распачалі крымінальную справу ў дачыненні да 32-гадовай мясцовай жыхаркі. Яе падазраюць у замаху на забойства свайго нованароджанага сына (ч.1 арт. 14, арт. 140 КК Рэспублікі Беларусь). Па дадзеных следства, у сераду ўвечары (17 кастрычніка) падазраваная, якая знаходзілася дома ў стане алкагольнага ап'янення, пачала нараджаць. Падчас родаў яе 41-гадовы сужыцель адправіўся да прыяцеляў, якім расказаў, што адбываецца. Дзяўчына з кампаніі патэлефанавала ў хуткую дапамогу і выклікала лекараў да парадзіхі. Калі медыкі прыбілі, пачулі ў кустах крык — там ляжаў нованароджаны хлопчык. Яго адразу шпіталізавалі. Следчыя прызначылі судова-медыцынскія, а таксама біялагічныя і генетычныя экспертызы для высвятлення акалічнасцей злачынства. Як паведамляецца на сайце Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Gorod.lv Супрацоўнікі Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэта распачалі крымінальную справу ў дачыненні да 32-гадовай мясцовай жыхаркі. Яе...
|
|