З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ. 21.by

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ

20.10.2018 22:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ганцевичское РОВД

Фото: www.gants-region.info

Сабака бывае кусачым
8 кастрычніка ў міліцыю звярнулася з заявай жыхарка в. Макава М. аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці аднавяскоўца А., сабака якога напярэдадні вечарам накінуўся на яе на вуліцы і спрабаваў… укусіць. Праверку праводзіць РАУС.

Такія розныя знаходкі
8 кастрычніка ў Ганцавіцкі РАУС звярнулася грамадзянка Ш., якая заявіла, што каля могілак у в. Любашава яна знайшла плашч сіняга колеру і мабільны тэлефон «Нокія».
У гэты ж дзень жыхарка г. Ганцавічы Н. паведаміла ў міліцыю, што на вул. Каліноўскага ў райцэнтры ляжыць п’яны мужчына.

Не толькі нарадзіць, але і накарміць
9 кастрычніка па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 174 КК РБ у адносінах да 35-гадовай жыхаркі в. Задуб’е Г., палявода ААТ «Крышылавічы». Рашэннем суда Ганцавіцкага раёна ад 11.07.2006 г. яна абавязана плаціць аліменты на ўтрыманне непаўналетняга сына, які знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні. Аднак, маючы пастаяннае працоўнае месца, яна наўмысна не выходзіла на работу дзесяць і больш дзён на працягу трох месяцаў, чым парушыла закон.

Куды зніклі тавары?
10 кастрычніка ў Ганцавіцкі РАУС паступіла заява заснавальніка прыватнага прадпрыемства «Гандлёвы дом «Венецыя» з просьбай аб правядзенні праверкі па факце выяўлення 25 мая 2018 года недастачы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей у магазіне «Івушка». Цікава, чаму прадпрымальнік не звярнуўся з адпаведнай заявай адразу пасля выяўлення недастачы? Праверку праводзіць РАУС.

Распусціў рукі і напалохаў дзяцей
У гэты ж дзень у міліцыю звярнулася жыхарка г. Ганцавічы Р. са скаргай на былога мужа: ён прыйшоў да яе ў кватэру, пачаў распускаць рукі, напалохаў дзяцей і разбіў бытавую тэхніку. Праводзіцца праверка.

Паквапіўся на чужое
11 кастрычніка па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК РБ у адносінах да неўстаноўленай асобы, якая ў ноч з 30 верасня на 1 кастрычніка з двара дома па вул. Вясенняй у г. Ганцавічы ўкрала металічную сушылку для бялізны коштам 40 рублёў, а таксама адзенне агульным коштам 226 рублёў, тым самым прычыніўшы матэрыяльны ўрон гаспадару гэтых рэчаў – жыхарцы райцэнтра К.

Што рабіць каровам, калі даярка п’яная?
11 кастрычніка ўчастковы інспектар міліцыі К. Рудэнка на тэрыторыі МТФ № 4 ААТ «Бярозавец» устанавіў факт знаходжання аператара машыннага даення Б. на працоўным месцы ў рабочы час у стане алкагольнага ап’янення. Складзены адпаведны адміністрацыйны пратакол.

Яшчэ не пабудавалі, а ўжо крадуць
12 кастрычніка па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК РБ у адносінах да неўстаноўленай асобы, якая шляхам вольнага доступу пранікла ў міні-маркет ТАА «Еўрагандаль», што будуецца ў аграгарадку Хатынічы, і ўкрала лазерны нівелір «Bosch GLL 3-80P Professional». Тым самым прадпрыемству быў прычынены матэрыяльны ўрон на суму 426 рублёў 9 капеек.

Лес сякуць – чуткі ідуць
Таксама 12 кастрычніка ў дзяжурную часць міліцыі паступіла ананімнае паведамленне аб тым, што каля завода КПД у г. Ганцавічы нейкія людзі незаконна нарыхтоўваюць лес. Праверку праводзіць РАУС.

Парваў адзенне, разбіў нос
14 кастрычніка ў 2 гадзіны 7 хвілін у міліцыю патэлефанавала жыхарка г. Ганцавічы З. і паскардзілася, што яе муж Д. у стане алкагольнага ап’янення скандаліць, парваў на ёй адзенне і разбіў ёй нос. У адносінах да Д. складзены адпаведны адміністрацыйны пратакол.

Пакатацца ці назаўсёды?
14 кастрычніка ў Ганцавіцкі РАУС звярнулася жыхарка в. Чудзін Д., якая заявіла, што ў ноч з 13 на 14 кастрычніка з двара яе дома невядомыя ўкралі матацыкл маркі «ММВЗ». Праводзіцца праверка.

Зводкі чытаў Вячаслаў БУРДЫКА.

(Visited 2 times, 2 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сабака бывае кусачым 8 кастрычніка ў міліцыю звярнулася з заявай жыхарка в. Макава М. аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці аднавяскоўца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика