«Качак шкада!» У абвадны канал Брэсцкай крэпасці скідваюць мазуту
21.10.2018 09:34
—
Разное
|
У рэдакцыю Пакуль невядома, хто скідае шкодныя рэчывы, але жанчына збіраецца шукаць віноўных. "Такая сітуацыя здараецца не першы раз, можа ўжо год час ад часу ў вадзе бачна мазута. Спачатку было падазрэнне на «Беларусьнафту», але з таго месца яны з'ехалі, а злівы паўтараюцца. Найбліжэйшае, што там ёсць — гаражныя каператывы і прадпрыемства «Эледзі-Груп»", — кажа Вольга. Масцовая жыхарка будзе звяртацца ў Брэсцкі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы наваколля. Тым больш, што на руках у яе ёсць фотафакты забруджвання розных перыядаў. На гарачай лініі " Калі ж такога кшталту парушэнне тычыцца гаспадарчай ці іншай дзейнасці ў водаахоўных зонах ці прыбярэжных палосах (частка 2) штраф будзе ў меншым памеры — да 10 базавых велечынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў — да 30 і юрыдычных асоб — да 50 базавых. "Можна звяртацца ў Дзяржаўную існпекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце РБ, у мясцовы санітарны нагляд і камітэт Мінпрыроды. Каб прыкласці фотаздымкі, лепей падаваць пісьмовую заяву. Аднак з улікам, што забруджанне шкоднае, трэба тэрмінова тэлефанаваць на гарачую лінію Дзяржінспекцыі, каб яны рэагавалі ўжо цяпер", — раяць аператаркі Зялёнага тэлефона. Вольга спадзяецца, што ўдасца знайсці вінаватых і прыцягнуць да адказнасці, а таксама прымусіць справіць сітуацыю, ад якой, у прыватнасці, пакутуюць вадаплаваючыя птушкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю Брэсцкага Зялёнага партала звярнулася мясцовая жыхарка: "У нас бяда. У абвадны канал мазута цячэ. Вось зноў... Качак шкада". Пакуль невядома, хто скідае... |
|