Спеўны сход крочыць па рэгіёнах
22.10.2018 20:58
—
Разное
|
25 кастрычніка ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы адбудзецца “Палескі спеўны сход” (Набярэжная Францыска Скарыны, 32). Пачатак а 19.00. Уваход вольны. На палескім спеўным сходзе можна будзе : · апынуцца ў атмасферы беларускага Палесся; · пачуць і заспяваць разам з народным сямейна фальклорна-этнаграфічным калектывам Лук'яновічаў аўтэнтычныя песні вёскі Леснікі Драгічынскага раёну. · Знайсці сяброў і атрымаць асалоду ад спеваў. Вядоўца – Аляксандра Гушча. Госці- Сяржук Доўгушаў- кіраўнік Спеўнага сходу, лідар гурта “Vuraj”, сёстры Лук’ яновіч- народны сямейна фальклорна-этнаграфічны калектыў. Месца: Берасце, Набярэжная Францыска Скарыны, 32. Пачатак а 19.00. Аб ініцыятыве Спеўны сход Спеўны сход- сустрэчы, дзе людзі разам спяваюць беларускія песні. Ідэя Спеўных сходаў належыць Сяржуку Доўгушаву, дзякуючы яму Спеўны сход крочыць не толькі па Беларусі, але і па ўсяму свету. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры. Мэта праекта – спеўнае яднанне людзей і знаёмства з беларускай песняй. Першым заспяваў Менск, у гэтым годзе далучыліся Маладзечна, Бабруйск, Горадня, Віцебск, на чарзе Берасце і Вілейка. На Спеўным сходзе вы загучыце па-новаму, бо спяваць можа кожны.
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
|