З-за пажару на прадпрыемстве ўніверсітэта ў Віцебску эвакуявалі 40 чалавек
23.10.2018 09:10
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА З-за пажару на прадпрыемстве на Маскоўскім праспекце ў Віцебску эвакуявалі 40 чалавек. Як інфармуе МНС, памяшканне належыць Рэспубліканскаму інавацыйнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Навукова-тэхналагічны парк Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту". Узгаранне адбылося ў вентыляцыйнай камеры цэху металаапрацоўкі раніцай у панядзелак. Яго прычына пакуль невядомая. Адзначаецца, што агонь паспеў пашкодзіць гнуткую ўстаўку вентыляцыйнай шахты. Людзей эвакуявалі яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА З-за пажару на прадпрыемстве на Маскоўскім праспекце ў Віцебску эвакуявалі 40 чалавек. Як інфармуе прэс-служба МНС, памяшканне... |
|