Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ўстанавіў перад аграрыямі строгі тэрмін — да 7 лістапада завяршыць усе асеннія сельгасработы. 21.by

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ўстанавіў перад аграрыямі строгі тэрмін — да 7 лістапада завяршыць усе асеннія сельгасработы

24.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ўстанавіў перад аграрыямі строгі тэрмін — да 7 лістапада завяршыць усе асеннія сельгасработы, расказаў журналістам віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы. Сітуацыі ў сельскай гаспадарцы кіраўнік дзяржавы на нарадзе ўдзяліў вельмі вялікую ўвагу, выслухаўшы даклады аб ходзе работ на месцах і ў цэлым па краіне. У цэнтры ўвагі былі пытанні завяршэння асенніх сельгасработ і пачатку падрыхтоўкі да пасяўной будучага года. «Да 7 лістапада — буракі, кукуруза на зерне і кукуруза на сілас», — ахарактарызаваў фронт работ віцэ-прэм’ер. Як было адзначана на нарадзе, у цэлым тэрміны вытрымліваюцца, і ёсць высокая ступень упэўненасці, што работы завершаць у тэрмін. Аднак Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на якасці гэтых работ, недапушчальнасці страт і задачы па забеспячэнні захаванасці ўраджаю. «Сёння гэта задача была вельмі строга пастаўлена і мне, і міністру, і кожнаму губернатару», — падкрэсліў Міхаіл Русы. Ён дадаў, што актыўна вядзецца падрыхтоўка да веснавых палявых работ. Паднята 700 тыс. га зяб-ліва, засталося яшчэ 750 тыс. га.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ўстанавіў перад аграрыямі строгі тэрмін — да 7 лістапада завяршыць усе асеннія сельгасработы, расказаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика