Выстава літоўскай фотамастачкі Віялеты Бубелітэ адкрываецца ў Мiнску. 21.by

Выстава літоўскай фотамастачкі Віялеты Бубелітэ адкрываецца ў Мiнску

24.10.2018 14:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) i Клайпедскi аддзел лiтоўскага саюза фотомастакоў запрашаюць 25 кастрычніка 2018 г. а 18 гадзіне на адкрыццё рэтраспектыўнай выставы вядомай літоўскай фотамастачкі Віялеты Бубелітэ “Сваё цела”.



 

Віялета Бубелітэ найбольш вядомая ў Літве як жанчына-фатограф, якая першая накіравала аб'ектыў на аголеную сябе. Калі фатографы-мужчыны выкарыстоўвалі аўтапартрэты ў сваёй творчасці фрагментарна, то В. Бубелітэ, пачаўшы з першых нясмелых эксперыментаў, вельмі хутка звярнулася да аўтапартрэта як выразна акрэсленага спосабу самавыяўлення ў асабістай творчасці. Гэта – рэдкі выпадак у літоўскай фатаграфіі, калі аўтар засноўвае свае творчыя пошукі на дыялогу з самім сабой, на аналізе ўласных цялесных і душэўных змяненняў на працягу часу.

З рознымі варыяцыямі, фотамастачка працягвае гэты дыялог ужо больш за дваццаць гадоў, разам з тым фіксуючы змяненні свайго старэючага цела. Цела для яе – адна з галоўных прылад мастацкага выяўлення. Разам з тым, яно і сродак пратэсту супраць ханжаскага стаўлення да цялеснасці і аголенасці, таму творы мастачкі вельмі актуальныя і зараз.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за 100 арыгінальных фотаздымкаў В. Бубелітэ.

Работа выставы плануецца ў тэрмін з 26 кастрычніка па 24 лістапада 2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрыццё выставы адбудзецца 25 кастрычніка (чацвер) а 18-й гадзіне (Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3)).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика