Пасяджэнне калегіі Міністэрства ЖКГ Рэспублікі Беларусь праходзіць у Смаргонскім раёне. 21.by

Пасяджэнне калегіі Міністэрства ЖКГ Рэспублікі Беларусь праходзіць у Смаргонскім раёне

24.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24 кастрычніка праходзіць выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на базе Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў.

У ім прымаюць ўдзел намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко, намеснікі старшыняў іншых абласных выканаўчых камітэтаў, старшыня Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка, члены калегіі, кіраўнікі абласных аб’яднанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і падначаленых ім прадпрыемстваў, першы намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Сяргей Мядзвецкас і старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Міраслаў Сарасек.
IMG_9106.jpg

Выступае міністр ЖКГ Рэспублікі Беларусь Аляксандр Церахаў.


Адкрываючы гэта мерапрыемства ў Смаргонскім РУП “ЖКГ”, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі нашай краіны Аляксандр Церахаў адзначыў,  што на разгляд вылучаны два пытанні. Першае тычыцца выканання дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”, другое – запазычанасці і стану разлікаў за пастаўляемыя жыллёва-камунальныя паслугі.

Згодна з планам правядзення выязнога пасяджэння калегіі міністэрства ЖКГ удзельнікі гэтага мерапрыемства наведалі два камунальныя аб’екты ў Смаргонскім раёне. Спачатку пляцоўку для раздзельнага збору бытавых адходаў ў горадзе, паблізу гасцініцы, дзе намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай расказаў аб тым, як праводзіцца ліквідацыя міні-палігонаў у сельскай мясцовасці, і жыхары заключаюць дагаворы з ЖКГ на  вываз бытавых адходаў з населеных пунктаў, як нарыхтоўваюцца другасныя матэрыяльныя рэсурсы.

У Асінаўшчызне была паказана кацельня, дзе выкарыстоўваюцца электракатлы. Як адзначыў галоўны інжынер РУП “ЖКГ” Аляксей Гакуць, да яе рэканструкцыі ў якасці паліва выкарыстоўваўся прыродны газ, таму работа гэтага камунальнага аб’екта была неэфектыўнай. Пры выкарыстанні электракатлоў  падагрэў вады ажыццяўляецца ноччу, калі больш нізкі тарыф на электрычную энергію.

У Ашмянскім раёне ўдзельнікі калегіі наведаюць 3 камунальныя аб’екты, пасля чаго бліжэй да заканчэння працоўнага дня пройдзе плянарнае пасяджэнне, на якім будуць падведзены вынікі работы падраздзяленняў ЖКГ.

IMG_9110.jpg

Удзельнікі калегіі.

IMG_9130.jpg

Першы намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Сяргей Мядзвецкас коратка распавядае гасцям аб раёне.

IMG_9136.jpg

Каля выставы вырабаў мясцовага ліцейна-механічнага завода…

IMG_9143.jpg

Каля выставы вырабаў камунальнай тэхнікі вытврочасці агрэгатнага завода.

IMG_9145.jpg

Прадстаўнік агрэгатнага завода ўручае буклет з выпускаемай прадукцыяй намесніку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміру Дзяшко.

IMG_9157.jpg

Удзельнікі калегіі ЖКГ наведалі помнік Францішку Багушэвічу і сфатаграфаваліся каля яго на памяць.

IMG_9167.jpg

Аб арганізацыі работы па збору другаснай сыравіны расказвае намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Аляксандр Бажыдай.

IMG_9196.jpg

Міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў гутарыць з намеснікам старшыні Смаргонскага райвыканкама Аляксандрам Бажыдаем.

IMG_9203.jpg

Каля крытай кантэйнернай пляцоўкі.

IMG_9221.jpg

Галоўны інжынер Смаргонскага РУП “ЖКГ” распавядае аб рабоце кацельні, якая знаходзіцца ў аграгарадку Асінаўшчызна.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 кастрычніка праходзіць выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на базе Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика