У Петрыкаве выбралі “Міс Дзюймовачка – 2018”. 21.by

У Петрыкаве выбралі “Міс Дзюймовачка – 2018”

29.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_3669_2

У мінулую пятніцу раённы Дом культуры сабраў удзельнікаў, гледачоў і прадстаўнікоў груп падтрымкі на дзіцячы конкурс прыгажосці і талентаў “Міс Дзюймовачка – 2018”.

За некалькі гадоў, што гэтыя творчыя спаборніцтвы праводзяцца ў нашым горадзе, яны сталі вельмі папулярнымі. На гэты раз паказаць свае таленты на галоўнай раённай сцэне вырашылі сем юных удзельніц, выхаванак гарадскіх устаноў дашкольнай адукацыі.

Праграма конкурсу складалася з чатырох этапаў. На першым з іх канкурсанткам трэба было паказаць сябе, расказаць пра сваё жыццё, захапленні, як дапамагаюць маме і ці слухаюцца тату. Затым дзяўчынкі паўставалі самымі сапраўднымі артыстамі – спявалі, танцавалі, весялілі журы і гледачоў у зале.

Адзін з конкурсаў называўся “Залатая ліра” – тут удзельніцам трэба было прачытаць верш, з чым яны, канечне, паспяхова справіліся. Трэба сказаць, што са сцэны гучалі вершы і на беларускай, і на рускай мовах. І да таго ж вельмі прыгожа.

Самы, бадай, захапляльны конкурсны этап – дэфіле. Удзельніцы ў прыгожых сукенках, бы сапраўдныя мадэлькі, стараліся, як маглі, трымаць паставу, ісці з высока ўзнятай галавой, роўненька ступаць. Усё гэта выклікала шчырую ўсмешку. Што-што, а модніцамі нашы дзяўчаткі ўмеюць быць з самага маленства.

Па выніках усіх конкурсаў гэтага спаборніцтва журы выбрала ўладальніцу галоўнага прыза і кароны  “Міс Дзюймовачка – 2018”. Ёю стала Настасся Руднічэнка з дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці. У намінацыі “Міс Усмешка” прыз уручылі Валерыі Мікшы з ясляў-сада № 7. Варвара Масянкова з гэтай жа ўстановы адукацыі была названа “Міс Модніца”, а Нэлі Іванова з ясляў-сада № 5 – “Міс Зачараванне”.

Крысціну Лісаву з дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці адзначылі ў намінацыі “Міс Талент”, Варвару Улашэвіч з з ясляў-сада № 3 – “Міс Сціпласць”, а Настассю Пырко з з ясляў-сада № 7 – “Міс Арыгінальнасць”.

Усе канкурсанткі атрымалі падарункі ад арганізатараў.

У. ЕСІПАЎ.

Фота А. ГУСЕВА.

Больш фота http://www.petrikov.by/fotogalereya/2018-2-2/mis-dzyujmovachka/

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую пятніцу раённы Дом культуры сабраў удзельнікаў, гледачоў і прадстаўнікоў груп падтрымкі на дзіцячы конкурс прыгажосці і талентаў “Міс Дзюймовачка –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика