Да +20 прагназуюць на гэтым тыдні ў Беларусі. 21.by

Да +20 прагназуюць на гэтым тыдні ў Беларусі

29.10.2018 16:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Пераважна хмарнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 30 кастрычніка, паведамляе Белгідрамет

Уначы і зранку пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць невялікія дажджы, па Віцебскай вобласці — з мокрым снегам. Удзень будзе без істотных ападкаў, месцамі туман. Вецер чакаецца ўсходні, паўднёва-ўсходні парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе ад нуля да 6 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе прагназуецца 7-12 вышэй за нуль. Удзень яна будзе вагацца ад +2 па паўночным усходзе Віцебскай вобласці да +20 па паўднёвым захадзе Брэсцкай. 

31 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, уначы парывісты. 

Слупок тэрмометра ўначы пакажа +6...+12, удзень падымецца да 11-18 градусаў цяпла. Найбольш халодна будзе па паўночным усходзе краіны: уначы ад 3 да 5 ча знака "плюс", удзень чакаецца 7-10 вышэй за нуль.

У першы дзень лістапада будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі прагназуецца туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. 

Уначы тэмпература паветра будзе +4...+9, удзень — ад 12 да 18 цяпла. Толькі па паўночным усходзе сіноптыкі прагназуюць 10-11 са знакам "плюс".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Пераважна хмарнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 30 кастрычніка, паведамляе Белгідрамет.  Уначы і зранку пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика