Размеркаваць бюджэт – лёгка!
30.10.2018
—
Разное
|
Быць фінансава граматным сёння не толькі важна, але і прэстыжна. Нездарма кажуць, што правільнае распараджэнне фінансамі – гэта ключ да фінансавага дабрабыту. Фінансавая граматнасць дапамагае эфектыўна планаваць і правільна выкарыстоўваць асабісты бюджэт, прымаць прадуманыя інвестыцыйныя рашэнні, арыентавацца ў паслугах банкаў. А як зразумець, ці з’яўляецеся вы фінансава граматным чалавекам? Адказ на гэтае і многія іншыя пытанні паспрабавалі знайсці старшакласнікі падчас бацькоўскага майстар-класа “Фінансавая граматнасць для падлеткаў”, які прайшоў у суботу ў Поразаўскай СШ. Правяла яго Людміла Сабірава, маці адзінаццацікласніка Аляксея і сямікласніцы Васіліны. Людміла Васільеўна расказала аб неабходнасці спасціжэння фінансавай граматнасці, прывяла аргументы, прадставіла факты з жыцця вядомых асоб, якія, дзякуючы граматнаму размеркаванню грашовых сродкаў, змаглі дабіцца пэўных поспехаў і трывала стаць на ногі, прадэманстравала напрацоўкі са свайго ўласнага вопыту. Навучэнцы паспрабавалі размеркаваць “сямейны бюджэт” з улікам усіх запланаваных выдаткаў, выкарыстаўшы пры гэтым веды, атрыманыя на занятку.
Марыя БЕЛАВА, класны кіраўнік 11 класа Поразаўскай СШ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Быць фінансава граматным сёння не толькі важна, але і прэстыжна. |
|