100-годдзе як падстава для сустрэчы
30.10.2018
—
Разное
|
У пятніцу, 26 кастрычніка, зала раённага Дома культуры прымала прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў. Нагода для сустрэчы была больш чым урачыстая – стагоддзе з часу заснавання камсамола. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце ўдзельнікаў мерапрыемства, агульныя тэмы для размовы знайшліся. Гэта, першым чынам, жыццё і справы моладзі. Былыя актывісты камсамольскіх арганізацый, лідары райкама Петрыкаўскага ЛКСМБ у час адкрытага дыялогу – а менавіта такі фармат быў абраны для гэтай сустрэчы – узгадалі былыя часы, калі яны насілі камсамольскія значкі, ладзілі для моладзі шматлікія акцыі, у тым ліку працоўныя дэсанты, як выхоўвалі ў сабе адказнасць за прыняцце правільных рашэнняў, не дазвалялі сабе і сябрам ленавацца, вучыліся, працавалі і радаваліся жыццю. Камсамольцы распавядалі сённяшняй моладзі пра карысныя справы, ідэалы і прынцыпы тых часоў. Пра тое, як няпроста і адначасова ганарова было патрапіць у камсамольскую арганізацыю. У сваю чаргу, актывісты БРСМ расказвалі пра свае справы, задачы, якія стаяць перад юнакамі і дзяўчатамі. Сустрэча завяршылася творчымі нумарамі і памятным фота. Яшчэ адна сустрэча, з гарбатай і цукеркамі, прайшла ў суботу ў раённай бібліятэцы. Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу, 26 кастрычніка, зала раённага Дома культуры прымала прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў. Нагода для сустрэчы была больш чым урачыстая – стагоддзе з часу... |
|