Асіповічы: коратка аб розным
30.10.2018
—
Разное
|
75 тысяч тон салодкіх караняплодаў прынята на Асіповіцкім буракапрыёмным пункце Слуцкага цукроварафінаднага камбіната з пачатку сезона. Уклад гаспадарак раёна — 19425 тон: 5100 — “Авангард-Ніва”, 5590 — філіял “Белшына-агра”, 1158 — “Каменічы”, 2062 — “ЖорнаўкаАГРА”, 5498 — фермерская гаспадарка “АграАўтаНова”. У апошняй вырас самы важкі бурак: ураджайнасць — 550 цэнтнераў з гектара. Прышчэпку ад грыпу ўжо атрымала 6036 землякоў, сярод якіх 1238 дзяцей. З 4798 дарослых за кошт прадпрыемстваў прышчапілася 227 чалавек. Пад яравую сяўбу аграрыям раёна неабходна нарыхтаваць 210 тысяч тон арганічных угнаенняў. Ужо назапашаны 21% ад задання. Найбольш актыўна вывозяць арганіку на палі філіял “Белшына-агра” і ААТ “Жорнаўка АГРА”. Мінеральных удабрэнняў патрабуецца 7100 тон дзеючага рэчыва: 2400 — азоту, 1300 — фосфару і 3400 — калію. “Дзеці і бяспека” — такую агульную назву маюць прафілактычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца з 23 кастрычніка па 8 лістапада на чыгунцы і прымеркаваны да восеньскіх канікулаў. Як паведамілі ў дыстанцыі пуці, пэўную пагрозу стварае знаходжанне непаўналетніх на чыгуначных пуцях у навушніках і карыстанне мабільнымі тэлефонамі ў зоне павышанай небяспекі. На недапушчэнне такіх паводзін звяртаецца асаблівая ўвага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
75 тысяч тон салодкіх караняплодаў прынята на Асіповіцкім буракапрыёмным пункце Слуцкага цукроварафінаднага камбіната з пачатку сезона. Уклад гаспадарак раёна... |
|