Люстрадзён на сёньня
31.10.2018
—
Разное
|
31 кастрычніка 1924 г. у г. Луганск (Варашылаўград) у сям’і працоўнага нарадзіўся РАЙ Аляксандр Міхайлавіч. 24.03.1945 г. удастоены звання Героя Савецкага Саюза за вызваленне Ваўкавыска. Закончыў 7 класаў і школу ФЗН. Працаваў токарам на паравозна-будаўнічым заводзе. У арміі з 16.02.1943 г., на фронце з 12.05.1943 г. Радавы, наводчык станкавага кулямёта 190-га стралковага палка (5-я стралковая Арлоўская Чырванасцяжная дывізія 3-й арміі 2-га Беларускага фронту). 29.10.1943 г. у баі за ўзяцце сопкі ў раёне вёскі Майчажрак павёў за сабою байцоў і першым уварваўся ў варожыя траншэі. У гэтым баі з асабістай зброі знішчыў 15 нямецкіх салдат пасля чаго быў цяжка паранены. За гэты бой узнагароджаны Ордэнам Славы 3-й ступені. Из наградного листа о присвоении звания Героя Советского Союза: Пасля вайны дэмабілізаваны. Жыў ў Варашылаўградзе. У 1959 г. скончыў машынабудаўнічы тэхнікум. Працаваў у вытворчым аб’яднанні «Ворошиловградтепловоз» старэйшым тэхнолагам кузаўнога цэха. Узнагароджаны ордэнам Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971 г.), Айчыннай вайны 1-й ст., медалямі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 кастрычніка 1924 г. у г. Луганск (Варашылаўград) у сям’і працоўнага нарадзіўся РАЙ Аляксандр Міхайлавіч. 24.03.1945 г. удастоены звання Героя...
|
|