Дети не ищут опасность. Они просто играют! Тема детского травматизма не теряет актуальности
31.10.2018
—
Разное
|
“Дзеці не шукаюць небяспеку. Яны проста гуляюць”. Білборды з такім надпісам і яскравымі малюнкамі можна ўбачыць у многіх гарадах нашай краіны. І з гэтым выказваннем нельга не пагадзіцца: дзеці ўспрымаюць свет па-іншаму і не бачаць небяспеку там, дзе дарослым яна відавочна. Тэма дзіцячага траўматызму, на жаль, не губляе актуальнасці, асабліва ў час канікул. У ніжэй прыведзеных рэальных выпадках нічога не прадвяшчала бяды, але… Запалкі – не цацка! Шасцігадовыя блізняты Коля і Оля з Бабруйска павінны былі гэтай восенню пайсці ў першы клас. Але дзеці загінулі ў агні – маці на некаторы час адлучылася з дому… Магчымай прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём. Расказвайце дзецям аб элементарных правілах бяспекі – яны павінны ведаць нумары экстранных службаў. Растлумачце, што ў выпадку пажару неабходна выбягаць на вуліцу і ні ў якім разе не хавацца. Трымайце запалкі ў недаступных месцах, не дазваляйце дзецям самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі. Атрутны – значыць недаступны Паўтара гады – самы ўзрост, каб спасцігаць усё новае! Зрок маленькай Ксюшы з Шаркаўшчынскага раёна зачапіўся за яркія бутэлькі ў ванным пакоі. Сродак для ачысткі труб яна ацаніла на смак – з атручваннем і хімічнымі апёкамі ўнутраных органаў доўгі час правяла ў рэанімацыі. Небяспеку нясуць гарачыя каструлі і скавароды на пліце, чай на краі стала, нажы, электрапрыборы, адчыненыя вокны, незамацаваныя полкі, радыятары ацяплення, лекі, іголкі, гузікі, пруткі, алоўкі, пацеркі, мыючыя сродкі, лязо, пральная машына, фарба і мноства іншых дробных элементаў. Каб не адбылося, як у вышэй апісаным выпадку, заблакіруйце доступ да ўсіх гэтых небяспечных рэчаў. Лепш знайсці для іх захоўвання асобную шафу, якая зачыняецца, пастаянна тлумачце, наколькі небяспечна гуляць з тымі ж пруткамі ці нажніцамі. Калі і лужа глыбокая… Металічная ёмістасць з узроўнем вады ў 25 сантыметраў у двары адной з сядзіб у Навагрудскім раёне на першы погляд не ўтойвала ніякай небяспекі. Таму двухгадовы Арцём смела мыў у ёй свае цацкі і набіраў ваду ў вядзерца. У нейкі момант сынок знік з поля зроку маці, якая непадалёк карміла жывёлу… Каля гадзіны медыкі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, але выратаваць хлопчыка не ўдалося. Утапленне – другая па частаце прычына смяротнасці ў Беларусі дзяцей ва ўзросце ад года да 14-ці. Прычым небяспеку ўяўляюць не толькі натуральныя вадаёмы, каналы, канавы, калодзежы і невялікія ёмістасці з вадой. Для самых малых небяспечна і глыбіня на ўзроўні 20 см.! Не пакідайце каля басейна ці напоўненай ванны цацкі, якія могуць зваліцца і справакаваць у малога жаданне іх дастаць. Далей ад кар’ераў і будоўляў! Хлопчыкі 9 і 10 гадоў пайшлі гуляць у недабудаваны дом, дзе на іх абрушылася бетоннае перакрыццё. Адзін загінуў, а другі са шматлікімі цяжкімі траўмамі быў дастаўлены ў абласную бальніцу. За яго жыццё змагаліся самыя вопытныя медыкі, але праз паўтара тыдня ён памёр… Баўленне часу без нагляду дарослых часта прыводзіць дзяцей на патэнцыяльна небяспечныя аб’екты, доступ на якія ніяк не абмежаваны. Гэта кар’еры, штучныя вадаёмы, воданапорныя вежы, будоўлі, палігоны цвёрдых бытавых адходаў, невыкарыстоўваемыя будынкі. У час канікулаў з-за наяўнасці вольнага часу, адсутнасці належнага кантролю небяспека падпільноўвае дзяцей на дарогах, гульнявых пляцоўках, ля вадаёмаў. Сачыце, дзе і чым яны заняты, займайце цікавай і пазнавальнай справай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Дзеці не шукаюць небяспеку. Яны проста гуляюць”. Білборды з такім надпісам і яскравымі малюнкамі можна ўбачыць у многіх гарадах нашай краіны. І з гэтым...
|
|