Падлетак у Віцебску зарэзаў мужчыну. 21.by

Падлетак у Віцебску зарэзаў мужчыну

01.11.2018 11:37 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

Віцебскі гараддзел Следчага камітэта вінаваціць 16-гадовага юнака ў забойстве.

Інцыдэнт адбыўся 27 кастрычніка на вуліцы Гагарына ў Віцебску. Падчас канфлікту падлетак ударыў нажом 35-гадовага мужчыну. Пасля гэтага юнак уцёк з месца здарэння.

Мужчына памёр ад ранаў у лякарні. 

Міліцыянты здолелі затрымаць падлетка на працягу гадзіны. Пры ім знайшлі нож, які быў прыладай забойства.

Юнака ўзялі пад варту. Яму выставілі абвінавачанне ў забойстве. Следчыя прызначылі шэраг экспертыз: судова-медыцынскую, судова-псіхіятрычную, дактыласкапічную, медыка-крыміналістычную і генетычную. 

Расследаванне працягваецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Віцебскі гараддзел Следчага камітэта вінаваціць 16-гадовага юнака ў забойстве. Інцыдэнт адбыўся 27 кастрычніка на вуліцы Гагарына ў Віцебску. Падчас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика