Прэм’ера дакумэнтальнага фільма, прысвечанага культавай беларускай паэтцы Ларысе Геніюш
02.11.2018
—
Разное
|
Сёння ў Празе падчас святкаваньня Дзядоў адбудзецца прэм’ера дакумэнтальнага фільма Галоўны герой фільма — унук Ларысы і Яна Геніюшаў Міхась, які вырашыў прайсці ня толькі праскімі сьцежкамі блізкіх продкаў. Разам з аўтарамі фільма Аленай Радкевіч і Аленай Ціхановіч ён наведаў гарады Вімпэрк і Пісэк — адрасы драматычных падзеяў у лёсе Геніюшаў, калі яны былі арыштаваныя і зняволеныя. «Сёння я старэйшы, чым былі мае бабуля і дзядуля, калі выйшлі з Гулагу — кажа Міхась Геніюш, — і я разумею цяпер, чаму яны нічога пра гэта не хацелі расказваць». 70 гадоў таму, калі да ўлады ў Чэхаславаччыне прыйшлі камуністы, Ян і Ларыса Геніюшы былі пазбаўленыя грамадзянства і выдадзеныя ў СССР. Доктар і паэтка былі засуджаныя ў Менску на 25 гадоў Гулагу за антысавецкую нацыяналістычную дзейнасць, нягледзячы на тое, што жылі ў эміграцыі і савецкімі грамадзянамі ніколі не былі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Празе падчас святкаваньня Дзядоў адбудзецца прэм’ера дакумэнтальнага фільма Радыё Свабода, прысьвечанага культавай беларускай... |
|