Тры беларусы-вахтавікі загінулі ў аўтааварыі пад Калугай
06.11.2018 12:24
—
Разное
|
Фота: МНС Расіі Тры беларусы загінулі ў буйным ДТЗ у Калужскай вобласці Расіі зранку 6 лістапада, паведамляе тэлеканал Мікрааўтобус вёз рабочых з Гомельскай вобласці на вахту ў Маскву. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў дрэва. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца заснуў за рулём. Шасцёра чалавек дастаўленыя ў лякарню. Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, на месцы здарэння працавалі некалькі брыгад хуткай дапамогі, а таксама ратавальнікі. Ёсць звесткі, нібыта кіроўца кіраваў машынай без адпачынку каля пяці гадзін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Расіі Тры беларусы загінулі ў буйным ДТЗ у Калужскай вобласці Расіі зранку 6 лістапада, паведамляе тэлеканал АНТ. Мікрааўтобус вёз рабочых з Гомельскай... |
|