Юбілей маладосці. Як у Мсціславе адсвяткавалі 100-годдзе камсамола. 21.by

Юбілей маладосці. Як у Мсціславе адсвяткавалі 100-годдзе камсамола

06.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ветэраны камсамольскай арганізацыі і члены БРСМ нашага раёна адсвяткавалі 100-годдзе УЛКСМ.

30 кастрычніка адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае стагоддзю камсамольскай арганізацыі. На яго былі запрошаны ветэраны маладзёжнага руху Мсціслаўшчыны, а таксама лепшыя актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Сярод выступоўцаў былі Аляксандр Пятроўскі, Ігар Мельнікаў, Уладзімір Змушко і Наталля Біскуп, якія расказалі пра тое, што прывяло іх у райкам камсамола, і павіншавалі прысутных са святам.

Пасля выступіла першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Кацярына Новікава. Яна расказала прысутным пра тое, чым зараз займаецца моладзь раёна і над якімі праектамі працуе.

Таксама ў межах свята былі ўзнагароджаны лепшыя пярвічныя арганізацыі раёна: ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Мсціслава», ДУА «Разанцаўскі ВПК ДС-СШ» і пярвічка раённага спажывецкага таварыства, а таксама пераможцы раённых конкурсаў, якія былі прысвечаны юбілею маладзёжнага руху.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ветэраны камсамольскай арганізацыі і члены БРСМ нашага раёна адсвяткавалі 100-годдзе УЛКСМ. 30 кастрычніка адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае стагоддзю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика