Амбасада Беларусі паведаміла пра трох загінулых у ДТЗ пад Калугай. 21.by

Амбасада Беларусі паведаміла пра трох загінулых у ДТЗ пад Калугай

06.11.2018 21:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Ника ТВ

Ахвярамі дарожнага здарэння ў Калужскай вобласці Расіі стала трое беларусаў. Яшчэ 6 нашых суграмадзянаў трапілі ў лякарню, двое з іх знаходзяцца ў рэанімацыі. Яны ехалі ў мікрааўтобусе на заробкі. Гэтую інфармацыю пацвярджае амбасада Беларусі ў Расіі.

Паводле звестак, атрыманых дыпламатамі ад праваахоўнікаў, загінулі тры чалавекі 1967, 1973 і 1976 гадоў нараджэння. Шэсць чалавек дастаўленыя ў медыцынскія ўстановы Калужскай і Маскоўскай абласцей. Амбасада скантактоўваецца са сваякамі загінулых і пацярпелых у ДТЗ.

Мікрааўтобус, у якім ехалі беларусы, з’ехаў у кювет і ўрэзаўся там у дрэва. Праваахоўнікі мяркуюць, што кіроўца мог заснуць за рулём.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Ника ТВ Ахвярамі дарожнага здарэння ў Калужскай вобласці Расіі стала трое беларусаў. Яшчэ 6 нашых суграмадзянаў трапілі ў лякарню, двое з іх знаходзяцца ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика