Николай Лось из деревни Стрельники: «Почему бы не сделать хороший подарок для добрых людей?». 21.by

Николай Лось из деревни Стрельники: «Почему бы не сделать хороший подарок для добрых людей?»

07.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Унутраны свет чалавека шматгранны. У кожнага ёсць свой талент, толькі трэба раскрыць яго. Большасці гэта ўдаецца зрабіць — і яны знаходзяць любімую справу. Сам чалавек шчаслівы ды іншым карысць.


Аснова асноў

Мікалай Іосіфавіч Лось лічыць карэліцкую зямлю сваёй. Вучыўся ў пачатковай школе ў Бушках, затым — у Карэліцкай СШ. Прадоўжыў вучобу ў Навагрудскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі № 26. Атрымаў спецыяльнасць трактарыста-машыніста шырокага профілю.

Працаваў у калгасе «Маяк». Пасля службы ў арміі вярнуўся ў вёску Стрэльнікі. Шмат гадоў быў машыністам зернесушыльнага комплексу ў мясцовай гаспадарцы. Многія работы давялося выконваць.«Сушыў, чысціў, травіў, малоў збожжа», — удакладняе вясковец і дадае, што абавязкі выконваў добрасумленна.

Абраную справу Мікалай Іосіфавіч лічыў патрэбнай — уносіў свой уклад у агульны каравай. Працаваў сярод людзей, такіх жа шчырых і бездакорных, ад чаго было хораша на душы. Работа ішла спарней, а яна, як вядома, аснова асноў у жыцці.

Апора і падтрымка

«Мужчына павінен быць апорай і падтрымкай у сям’і», — гэтае жыццёвае правіла Мікалай Іосіфавіч засвоіў на «выдатна». Шмат гадоў таму лёс звёў яго з Марыяй. Гады прайшлі хутка, і вось ужо больш паўвека як разам.

Спадарожніца жыцця працавала на ферме «Бушкі» даяркай, затым — свінаркай. Працу лёгкай не назавеш, таму, магчыма, ў старасці і прыходзіцца пакутаваць ад хваробы. Мужчына падтрымлівае і даглядае жонку. Лёс, на жаль, не даў ім прадаўжальнікаў роду.

Гаспадар не лічыць сябе зусім адзінокім. Ёсць надзейныя сябры — кот і сабака, якія на дзіва сябруюць адзін з адным. Вясковец мае штодзённы прыклад таго, як трэба адносіцца адзін да аднаго. Атрымліваецца, што ў жывёлы гэтаму можна павучыцца.

Мілы сэрцу куточак

Сваю вёску Мікалай Іосіфавіч любіць. Па яго меркаванні, тут ёсць усё для паўнацэннага жыцця. У Стрэльніках — сорак два дамы. Праўда, людзей жыве няшмат. Хаця майго суразмоўцу ўжо радуе, што тры дачнікі купілі пакінутыя хаціны і абуладкоўваюць іх.

— І сапраўды, чаму не жыць у вёсцы? — разважае яе пастаянны жыхар. — Тут ёсць усё для гэтага: лес, рачулка, бабры… Прырода дапамагае стварыць гармонію ў душы, а праца — дабрабыт. Не трэба толькі ленавацца. Зямля, як вядома, паклон любіць.

Занятак для душы

— Даўно пляту кошыкі, — апавядае пра любімы занятак суразмоўца. — Праўда на нейкі час гэтую справу, як кажуць, закінуў, бо трэба было будавацца. Зараз на пенсіі можна заняцца тым, да чаго прагне душа і хочуць рабіць рукі. Трэба, каб чалавек меў сваю справу. У маладосці плёў кошыкі з лазы. Зараз матэрыял іншы: пластмасавая стужка, а дрот для абручоў бяру са старых матрацаў.

Напрыканцы сустрэчы Мікалай Іосіфавіч прызнаўся, што гэтая справа стала для яго хобі. Вось толькі пляце кошыкі не на продаж, а любіць іх проста дарыць. Як мяркуе майстар: «Чаму б не зрабіць добры падарунак для добрых людзей? І чалавеку прыемна, і сам атрымліваеш асалоду ад гэтага».

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Вікторыі КАСЦЮК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унутраны свет чалавека шматгранны. У кожнага ёсць свой талент, толькі трэба раскрыць яго. Большасці гэта ўдаецца зрабіць — і яны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика