Відавочца выратаваў жанчыну на пажары ў Брэсцкім раёне. 21.by

Відавочца выратаваў жанчыну на пажары ў Брэсцкім раёне

08.11.2018 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

На пажары, які здарыўся 7 лістапада ў вёсцы Малая Ракавіца Брэсцкага раёна, выратавалі жанчыну, паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.

Паведамленне пра пажар жылога дома ратавальнікі атрымалі каля 16-й гадзіны. Прыбыўшы на месца яны пабачылі, што дом гарыць адкрытым полымем, дах у ім абрынуўся, а гаспадары знаходзяцца на вуліцы.

Гаспадаром дома быў 62-гадовы пенсіянер. Ён жыў разам з 60-гадовай жанчынай. 

Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў пенсіянерку з палаючага дома вынес відавочца здарэння. 55-гадовы мужчына праязджаў міма пажару і знайшоў жанчыну на падлозе ў жылым пакоі. Лекары шпіталізавалі яе з тэрмічнымі апёкамі.

Агонь знішчыў дах, перакрыцце, а таксама пашкодзіў сцены і маёмасць у доме.

Прычына пажару высвятляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС На пажары, які здарыўся 7 лістапада ў вёсцы Малая Ракавіца Брэсцкага раёна, выратавалі жанчыну, паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика