Прыём грамадзян: Дробных пытанняў не бывае. 21.by

Прыём грамадзян: Дробных пытанняў не бывае

09.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

DSCF7327
Напачатку тыдня ў Столінскім райвыканкаме адбыўся прыём грамадзян, што правёў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб – загадчык асабістым прыёмам Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Андрэевіч Ламаносаў.

На прыём прыйшлі 15 жыхароў горада і раёна.  Агучваемыя пытанні тычыліся працаўладкавання, работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, выдзялення зямельных участкаў і ўсталявання іх межаў, работы пэўных сацыяльна-эканамічных сфер раёна і іншыя.

Як адзначыў Ігар Андрэевіч, у сваёй большасці пытанні характарызуюцца, як маючыя працэсуальны характар. Ні ў якім разе нельга казаць, што нейкая праблема глабальная, а нейкая – дробязь. Кожны чалавек мае права выказаць набалелае, прасіць пра дапамогу. Але неабходна і ўлічваць, што ведаючы пра свае правы, некаторыя грамадзяне не жадаюць чуць пра абавязкі.

Па ўсіх агучаных пытаннях дадзены тлумачэнні, усе яны ўзяты на кантроль, па некаторых жыхарамі напісаны заявы.

Тэкст і фота

Алены КЛІМУШКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Напачатку тыдня ў Столінскім райвыканкаме адбыўся прыём грамадзян, што правёў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика