На Століншчыне пабывала дэлегацыя з Рэспублікі Польшча. 21.by

На Століншчыне пабывала дэлегацыя з Рэспублікі Польшча

09.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

DSCF7250
На мінулым тыдні на Століншчыне пабывала дэлегацыя з Рэспублікі Польшча гміны Поромбка Сілезскага ваяводства на чале з войтам Чэславам Булка. Гэтая гміна лічыцца ў Польшчы турыстычнай, там шмат цікавых мясцін для вандровак. Усяго насельніцтва каля 15000 чалавек.

Прадстаўнікі замежнай дэлегацыі – гэта склад вакальна-інструментальнага ансамбля “Талісман”. Пэўны час таму ўдзельнікі ансамбля, будучы ва Украіне, пазнаёміліся там з нашымі танцорамі з “Рэха”, якія таксама прымалі ўдзел у адным з фестываляў. Так і нарадзілася сяброўства, якое не перарывалася гадамі. Былі візіты: столінскіх творчых калектываў у Польшчу і наадварот.

Сябры з Польшчы з задавальненнем прыехалі па запрашэнні на святкаванне 35-годдзя народнага ансамбля танца “Рэха”. Акрамя таго, што яны выступілі з канцэртнымі нумарамі на гэтай ўрачыстасці і на міжнародным фестывалі Журавін у Альманах, госці азнаёміліся са славутымі мясцінамі раёна. Наведалі касцёл у Давыд-Гарадку. Ім вельмі спадабалася. Шквал станоўчых эмоцый пакінула наведванне турыстычнай базы “Дамінік”. Палякі шчыра прызналіся, што нават не ўяўлялі, што тут можа быць такі ўзровень сервісу!

DSCF7234_1

Па выніках візіту было прынята рашэнне заключыць дагавор аб супрацоўніцтве паміж гмінай Поромбка і  Столінскім раёнам. Што было і зроблена ва ўрачыстай абстаноўцы. Ухіл пакуль робіцца на зносіны ў сферы культуры і турызму, але сувязі будуць распаўсюджвацца і на іншыя сферы дзейнасці.

Ад імя ўсёй дэлегацыі Чэслаў Булка падзякаваў кіраўніцтву Століншчыны за прыём.

– На Століншчыне я ўпершыню, – гаворыць войт гміны, – і ўвачавідкі ўпэўніўся ў тым, пра што да гэтага часу чуў ад маіх калег. Ваша гасціннасць заслугоўвае слоў вялікай падзякі.

Мы бачылі, колькі моладзі тут зацікаўлены адной агульнай справай – тыя ж удзельнікі “Рэха”. Добраўпарадкаванне Століна і іншых населеных пунктаў выклікаюць толькі прыемныя ўражанні. Нам ёсць чаму ў вас вучыцца, а вы, спадзяюся, знойдзеце нешта карыснае ў нас. Гэта вельмі добра для лю-дзей. Сумесная праца павінна служыць супрацоўніцтву паміж краінамі і народамі. Трэба спа-дзявацца, што так і будзе.

Тэкст і фота

Алены КЛІМУШКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  На мінулым тыдні на Століншчыне пабывала дэлегацыя з Рэспублікі Польшча гміны Поромбка Сілезскага ваяводства на чале з войтам Чэславам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика