Будоўля, рамонтныя работы… Як Смаргонь будзе рыхтавацца да абласнога свята “Дажынкі-2019”. 21.by

Будоўля, рамонтныя работы… Як Смаргонь будзе рыхтавацца да абласнога свята “Дажынкі-2019”

09.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Смаргоні абласныя “Дажынкі” пройдуць у наступным годзе, але ўжо сёлета пачалася падрыхтоўка нашага горада да маштабнага свята хлебаробаў Гродзеншчыны.
Сморгонь 2018.jpg

Напачатку райвыканкамам былі створаны групы, якія наведалі ўсіх жыхароў прыватнага сектара і паведамілі аб тым, што ў нас будзе свята працаўнікоў вёскі, таму трэба паглядзець стан сваіх падворкаў і ў выпадку неабходнасці навесці на іх належны парадак, а таксама звярнуць увагу на агароджы, фасады дамоў.

“Там, дзе жывуць адзінокія нямоглыя пенсіянеры – парадак будзе наводзіцца за дзяржаўныя сродкі”, - сказаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай.

Цяпер выконваюцца работы на праспекце Індустрыяльным. Участак дарожнага палатна ад ашмянскай развязкі да хлебазавода будзе здадзены сёлета. Ёсць заяўка ад кіраўніка СЭЗ “Гроднаінвест” на распрацоўку дакументацыі па абнаўленні за кошт фінансавых сродкаў гэтай абласной структуры дарогі ад хлебазавода да “Кранаспана”, паколькі зямельны ўчастак на ўскраіне мікрараёна Карані ўваходзіць у свабодную эканамічную зону.

Пры падрыхтоўцы горада да абласных “Дажынак” асноўная ўвага будзе нададзена ўчастку вуліцы Савецкай ад ашмянскага кальца да развязкі каля СШ №1. Дакументацыя ўжо распрацоўваецца, потым яна пройдзе экспертызу. Непадалёку ад будуемага магазіна фірмы “Санта Рытэйл”, дзе працякае рачулка, будзе заменены мост, на вуліцы Савецкай з’явяцца новыя тратуары, а сама праезная частка будзе нагадваць нечым праспект Індустрыяльны. Дарэчы, узгаданы вышэй магазін плануецца здаць у эксплуатацыю сёлета.

Наступны аб’ект, на якім будуць выкананы неабходныя работы, - участак вуліцы Савецкай ад гасцініцы да светлафора, што ў цэнтры горада. Абновяць і вуліцу Леніна аж да выезду са Смаргоні ў бок Маладзечна. Але тут будзе выкананы меншы аб’ём работ, чым на Савецкай вуліцы.

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай адзначыў, што да абласных “Дажынак” плануецца рэканструяваць плавальны басейн у фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва”. Раней гэта пытанне абмяркоўвалася неаднаразова.

У цэнтры горада не застануцца па-за ўвагай будаўнікоў будынкі гандлю, бытавога абслугоўвання, аддзялення па грамадзянстве і міграцыі, іншых службаў. Многа фінансавых сродкаў у рамонтныя работы будзе ўкладзена РЭСам, “Смаргоньгазам”. А ўвогуле, на падрыхтоўку горада да абласных “Дажынак” запланавана даволі вялікая сума фінансавых сродкаў, пэўную частку іх выдаткуюць абласны і раённы бюджэты.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Смаргоні абласныя “Дажынкі” пройдуць у наступным годзе, але ўжо сёлета пачалася падрыхтоўка нашага горада да маштабнага свята хлебаробаў Гродзеншчыны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика