Школьны аўтобус з дзецьмі ў Воранаўскім раёне ўрэзаўся ў пагрузчык. 21.by

Школьны аўтобус з дзецьмі ў Воранаўскім раёне ўрэзаўся ў пагрузчык

09.11.2018 18:25 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaigrodno.by

У вёсцы Канвелішкі Воранаўскага раёна школьны аўтобус з дзецьмі ўрэзаўся ў пагрузчык. Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 9 лістапада, піша gaigrodno.by.

У густым тумане, які апанаваў Беларусь, кіроўца школьнага аўтобуса выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося ДТЗ. Кіроўца аўтобуса атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Дзеці сур'ёзных траўмаў не атрымалі, але двое з іх былі дастаўленыя ў лякарню для агляду.

Паведамляецца, што і на аўтобусе, і на пагрузчыку фары былі спраўныя і ўключаныя.

Прычыны ды іншыя абставіны ДТЗ будуць вызначаныя ў выніку праверкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaigrodno.by У вёсцы Канвелішкі Воранаўскага раёна школьны аўтобус з дзецьмі ўрэзаўся ў пагрузчык. Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 9 лістапада, піша...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика