10 лістапада ў Беларусі будуць туманы — аранжавы ўзровень небяспекі
09.11.2018 18:25
—
Разное
|
Фота: pixabay.com 10 лістапада на большай частцы тэрыторыі Беларусі будзе туман, паведамляе Ападкаў не чакаецца. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні слабы. Уначы тэмпература паветра будзе ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. Удзень яно прагрэецца да 2-8 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе краіны чакаецца +9...+11. У нядзелю, 11 лістапада, будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, па ўсходзе краіны магчымы мокры снег, слабы галалёд. Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты. Уначы слупок тэрмометра пакажа 0...+5, пры праясненнях да -2 градусаў. Удзень чакаецца ад 2 да 9 са знакам "плюс", па паўднёвым захадзе Беларусі — да 11 градусаў цяпла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com 10 лістапада на большай частцы тэрыторыі Беларусі будзе туман, паведамляе Белгідрамет. Ападкаў не чакаецца. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе... |
|