Следчыя раскрылі забойства, якое адбылося пад Капылём пяць гадоў таму
12.11.2018 18:27
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by Упраўленне У чэрвені 2013-га "хуткая дапамога" атрымала паведамленне, што на возеры каля вёскі Грывень Капыльскага раёна атрымала траўму 32-гадовая жыхарка Слуцкага раёна. Жанчына была ў цяжкім стане. Медыкі спрабавалі рэанімаваць яе, аднак жанчына памерла. Муж распавёў, што жонка паслізнулася на беразе возера, звалілася ў ваду і атрымала траўмы. Сведкі, якія адпачывалі разам з гэтай сям'ёй, пацвердзілі словы мужчыны. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу паводле артыкулу "прычыненне смерці па неасцярожнасці". Праз нейкі час асноўныя сведкі з'ехалі за межы Беларусі, і папярэдняе расследаванне было прыпыненае. Аднак на пачатку 2018 года следчыя атрымалі новую інфармацыю пра здарэнне і здолелі абвергнуць паказанні сведкаў, якія тыя давалі некалькі гадоў таму. Следства выявіла, што муж з жонкай на беразе возера пасварыліся. Мужчына нанёс жанчыне не менш за сем удараў рукамі па галаве, ад чаго яна і звалілася ў ваду. Калі стан пацярпелай пагоршыўся, мужчына стаў рабіць ёй штучнае дыханне, а відавочцы выклікалі хуткую дапамогу. Пасля гэтага мужчына ўгаварыў прысутных знаёмых не казаць пра тое, як ён біў жонку. Следчыя выставілі 38-гадоваму мужчыну абвінавачаннне ў забойстве. Ён узяты пад варту. Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд. На сведкаў пачалі праверку за дачу імі заведама ілжывых паказанняў пры папярэднім следстве і неданясенні пра асабліва цяжкое злачынства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы пра забойства жанчыны ў Капыльскім раёне, якое...
|
|