Зрабіць свой двор утульным імкнуцца дзеці…
13.11.2018
—
Разное
|
У адзін з лістападаўскіх дзён надзвычай шматлюдна было на тэрыторыі двара каля пяці шматпавярховых дамоў па вуліцы Кастрычніцкай (мікорараён ПМК-51). І справа не толькі ў тым, што ў цяперашні час там распачаўся капітальны рамонт шматкватэрнага жылога дома № 3а. На тэрыторыю свайго двара на працу выйшлі практычна ўсе мясцовыя дзеці, вучні Шаркаўшчынскай СШ № 2 ,якія з дапамогай настаўніцы біялогіі Аксаны Пачэпка , імкнуцца добраўпарадкаваць тэрыторыю дзіцячай пляцоўкі побач са сваімі жылымі дамамі. Яшчэ летам юныя жыхары Шаркаўшчыны і іх педагог сталі ўдзельнікамі праекта “Добры сусед” ”, які рэалізуецца з дапамогай асветніцкай установы «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” пры падтрымцы праграмы малых грантаў Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь. На першым этапе праекта дзеці выйгралі грант і для добраупарадкавання дваровай дзіцячай пляцоўкі атрымалі невялікую грашовую суму. А зусім нядаўна Аксана Паўлаўна Пачэпка і яе юныя памочнікі ўвайшлі ў лік пераможцаў праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне” і для рэалізацыі сваёй ініцыятывы выйгралі яшчэ адзін грант -на 400 беларускіх рублёў. За гэтыя сродкі была змайстравана драўляная альтанка і закуплены валейбольная сетка і сеткі для футбольных варотаў, якія, безумоўна, будуць вельмі запатрабаваны ў цёплую пару года.А самі дзеці з настаўнікамі Аксанай Паўлаўнай Пачэпка і Аляксеем Мікалаевічам Макаранка актыўна папрацавалі пасля школьных заняткаў на тэрыторыі двара: замацавалі валейбольную сетку, засыпалі ямы і няроўнасці на тэрыторыі двара гравіем. За гэтым заняткам і застала юных жыхароў мікрараёна карэспандэнт раённай газеты. -Ад імя ўсіх дзяцей хачу выказаць словы ўдзячнасці начальніку ДРБУ -131 Вячаславу Васільевічу Гарбузаву і работнікам гэтай арганізацыі за прадастаўленне тэхнікі, з дапамогай якой была прагрэйдзіравана тэрыторыя месца апдпачынку дзяцей,- расказала карэспандэнту ініцыятар цікавага праекта ў нашым гарадскім пасёлку Аксана Пачэпка.- Добрую справу дзяцей падтрымаў і дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Аіда-плюс” Сяргей Аляксандравіч Шулейка, на прадпрыемстве якога была зроблена альтанка. За свой кошт вытворца яе пафарбаваў і ўстанавіў. Трэба адзначыць, што ўсе асноўныя работы на тэрыторыі двара з дапамогай настаўнікаў выконвалі самі дзеці. Юныя ўдзельнікі праекта “Добры сусед” імкнуцца далучыць і дарослых жыхароў дома да вырашэння агульных праблем, і самі па меры сваіх дзіцячых магчымасцяў крок за крокам імкнуцца зрабіць свой двор камфортным і ўтульным, прывабным для дзяцей і падлеткаў.Гэта ініцыятыва хлопчыкаў і дзяўчынак , безумоўна, вартая таго, каб яе падтрымалі і дарослыя. Ці хаця б з большай увагай адносіліся да працы юных шаркаўчан. Бо на пляцоўцы, якую мясцовыя дзеці і іх бацькі старанна добраўпарадкоўвалі гэтым летам, па-ранейшаму размяшчаюцца бытавыя вагончыкі для рабочых. Оставить комментарий
|
|