По заготовке кормов 1 место занял Михаил Константинов. 21.by

По заготовке кормов 1 место занял Михаил Константинов

15.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У адказе за кармы

Падчас нарыхтоўкі кармоў у ААТ “АграБаравінка” асноўная нагрузка кладзецца на плечы Міхаіла Канстанцінава, і сёлета ў яго першае месца ў раёне сярод механізатараў, якія працавалі з навяснымі касілкамі.

Шосты год запар КЗР з дзевяцімятровай касілкай КПР-9 давяраюць менавіта надзейнаму і працавітаму Міхаілу.  “Сёлета скасіў травы больш як на дзвюх тысячах гектарах, – расказаў Міхаіл Кірылавіч. – У гэтым годзе нарыхтоўвалі кармы з вясны і да позняй восені, можна сказаць, паўгода. Назапасілі ўдосталь і сенажу, і сена”. Мясцовы язвінскі хлопец, Міхаіл Канстанцінаў працуе ў гаспадарцы больш як чвэрць стагоддзя. У зімова-стойлавы перыяд М. К. Канстанцінаў перасаджваецца на “Амкадор”, і ў час нашага прыезду на ферму Язвіна мужчына грузіў арганіку. Зімой чакае не менш важная работа – з траншэй грузіць кармы, якія развозяць па розных фермах гаспадаркі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адказе за кармы Падчас нарыхтоўкі кармоў у ААТ “АграБаравінка” асноўная нагрузка кладзецца на плечы Міхаіла Канстанцінава, і сёлета ў яго першае месца ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика