Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва (GEW) праходзіць у Беларусі. 21.by

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва (GEW) праходзіць у Беларусі

16.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 Ключавая яго падзея — першая ў краіне выстаўка-форум інавацыйных кампаній і стартапаў Gew Belarus, якая разгарнулася 13 і 14 лістапада ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа».

Форум сабраў на адной пляцоўцы прадстаўнікоў бізнесу і ўлады для абмену вопытам, вызначэння стратэгій развіцця, атрымання каштоўных ведаў і ўстанаўлення карысных сувязей. 13 лістапада пры падтрымцы пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі правялі стартап-спаборніцтва Belbiz Battle. Конкурс карысны для кампаній рэальнага сектара, арганізацый падтрымкі і пабудовы інфраструктуры, а таксама новага пакалення прадпрымальнікаў. Belbiz Battle — лепшая магчымасць заявіць аб сваёй ідэі на рэспубліканскім узроўні, прыцягнуць новых карыстальнікаў і атрымаць доступ да еўрапейскіх бізнес-акселератараў. Пяць каманд-пераможцаў адправяцца ў Лондан, дзе будуць прадстаўлены міжнародным інвестарам. Праграмай форуму таксама было запланавана мерапрыемства для дзяцей і падлеткаў — канферэнцыя па бізнесе AdVenture. У гэтым годзе прадпрымальнікі могуць прэзентаваць на выстаўцы свае сэрвісы альбо прадукты з імянным стэндам. Гэта магчымасць доступна ўсім кампаніям, якія цэняць тэхналогіі і інавацыі, але прыярытэт аддаецца стартапам.

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва — штогадовае глабальнае мерапрыемства, якое аб’ядноўвае 170 краін у пошуку новых ідэй для прадпрымальнікаў.

blr.belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Ключавая яго падзея — першая ў краіне выстаўка-форум інавацыйных кампаній і стартапаў Gew Belarus, якая разгарнулася 13 і 14 лістапада
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика