Прафесійны дэбют галоўнага агранома СГФ «Чыгірынка» «выліўся» сёлета ў перамогу ў раённым спаборніцтве. 21.by

Прафесійны дэбют галоўнага агранома СГФ «Чыгірынка» «выліўся» сёлета ў перамогу ў раённым спаборніцтве

16.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Памятаеце, як у сусветную эліту лёгкай атлетыкі ўварвалася Юлія Несцярэнка? Беларуская “белая маланка”, як яе сталі называць, на дэбютнай для сябе алімпіядзе змагла абысці ўсіх тытулаваных заканадаўцаў мод на 100-мятроўцы — самай прэстыжнай дыстанцыі — і заваяваць “золата”…

Нешта падобнае, толькі ў маштабах аграпрамысловага комплексу Кіраўшчыны, адбылося сёлета. Вось гэтая мілавідная маладая жанчына стала адным з лаўрэатаў раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”, якое праходзіла ў верасні ў Жылічах. Галоўны аграном СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Анастасія Цыбульская прызнана пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у бягучым годзе сярод калег-спецыялістаў. Здавалася б, перамога як перамога, скажуць многія: пашчыраваў тэхнолаг палёў як мае быць і атрымаў заслужаную ўзнагароду. Але ж адметнасць уся ў тым, што Анастасія ў рангу галоўнага агранома толькі сёлета вясной дэбютавала!..

Вось ужо праўду кажуць: што лёсам наканавана, тое і адбу­дзецца. Яшчэ пэўны час таму, падчас вучобы ў школе, Анастасія Цыбульская, простая чыгірынская дзяўчына, не ўяўляла сабе, што звяжа жыццё з працай на зямлі. Праўда, працавітасці, стараннасці была прывучана змалку. Гэтыя якасці пяцярым дзецям, у тым ліку і Насці, прывілі бацькі Мікалай і Святлана Цыбульскія, якія ўсё жыццё працавалі ў сельскай гаспадарцы.

Пасля школы далейшая дарога прывяла Насцю ў Жыліцкі сельгастэхнікум: усё ж нейкія нябачныя сілы прыцягвалі да зямельнай навукі. А потым скончыла і Беларускую сельгасакадэмію. На малой радзіме не адразу стала працаваць па спецыяльнасці агранома. З’явілася сям’я, убачыў свет першынец. Паспрабавала Анастасія сябе ў жывёлагадоўлі — на працягу 2 гадоў была загадчыкам Чыгірынскай МТФ. Выконвала абавязкі ідэалагічнага лідара сельгаспрадпрыемства, знаходзіла заўсёды агульную мову і з калегамі па цэху, і з работнікамі іншых падраздзяленняў. І ўсё ж паступова прыйшла да высновы, што яе прызванне — работа на зямлі.

І вось сёлета, калі ёй даручылі адказную пасаду галоўнага агранома сельгасфіліяла, жанчына нібыта расправіла крылы. Узялася за справу шчыра, нават узнёсла. Зразумела, які гэта сапраўдны цуд — вырошчваць, даваць жыццё нечаму новаму, здзіўляцца, як на праяўлены клопат, зямля адказвае спаўна, родзіць, і атрымаць асалоду ад атрыманага ўраджаю. Да грунтоўнай тэарэтычнай пад­рыхтоўкі, якую Анастасія Цыбульская атрымала падчас вучобы, жанчына дадала сваё жаданне працаваць, імкненне ісці наперад у авалодванні справай і нават прыродны талент. А вынік не прымусіў сябе доўга чакаць.

Як сама адзначыла Анастасія, жадання спасцігаць земляробскую справу, сіл не спыняцца на дясягнутым ёй дадае сям’я, дзе пануюць лад, спакой і ўзаемаразуменне. Рады поспехам любімай жонкі муж Руслан, які працуе таксама ў сельгасфіліяле — вадзіцелем пагрузчыка. А яшчэ двое сыноў — старэйшы Мікіта, якому споўнілася 15, і малодшы двухгадовы Стасік.
Што ж, няхай гэты цудоўны дэбют Анастасіі Цыбульскай на агранамічным полі дзейнасці будзе прымнажацца шматлікімі выдатнымі перамогамі і надалей!

Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памятаеце, як у сусветную эліту лёгкай атлетыкі ўварвалася Юлія Несцярэнка? Беларуская “белая маланка”, як яе сталі называць, на дэбютнай для сябе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика