Зямля аддзячыла рассветаўскіх рупліўцаў. 21.by

Зямля аддзячыла рассветаўскіх рупліўцаў

16.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” па праву з’яўляецца флагманам у аграпрамысловым комплексе нашага раёна. Гэта не толькі самая буйная гаспадарка Кіраўшчыны — вытворчасць большай часткі сельгаспрадукцыі раёна забяспечваюць менавіта тут. Высокія рэзультаты мясцовых працаўнікоў штогод пацвярджаюцца падчас падвядзення вынікаў раённых спаборніцтваў у розных намінацыях. Не стаў выключэннем і бягучы год.


Механізатар Валерый Юркавец

Сёлета падчас правядзення раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”, якое праходзіла ў Жылічах, “Рассвет” быў названы пераможцам у раённым спаборніцтве на жніве — гаспадарка дасягнула найбольшай ураджайнасці збожжавых і зернебабовых раслін з 1 бала-гектара пасяўной плошчы і выканала дзяржзаказ па пастаўках збажыны. Прычым такія дасягненні трэці год запар. Традыцыйна да прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК падводзяцца вынікі па іншых намінацыях, у тым ліку і ў спаборніцтве на правядзенні веснавых палявых работ. Дык вось зноў, трэці год запар, пальма першынства належыць “Рассвету”. Наўмысна падкрэсліваю гэтую лічбу, бо ўсё становіцца на свае месцы і адно выцякае з другога: як і якая аснова была закладзена пад будучы ўраджай, такім ён і атрымаўся…



Механізатар Іван Кавалеўскі

Агульны поспех, нібыта ў складаным механізме, залежыць ад кожнай дэталі, кожнага звяна ў ланцугу, а ў сельгаставарыстве — ад кіраўніка да радавога работніка. Такімі звёнамі з’яўляюцца ў “Рассвеце” дырэктар Аляксандр Багель, які накіроўвае работу ў дакладнае і правільнае русла, агранамічная каманда адна­думцаў у саставе першага намесніка кіраўніка Аляксандра Жылінскага, агранома па абароне раслін Андрэя Скраблевіча, агранома-агароднінавода Івана Фядотава, а таксама Святланы Асіпенка, якая працавала на пасадзе агранома-насеннявода. Уважліва сачылі за ростам і паспяваннем раслін брыгадзіры вытворчых участкаў Сяргей Бяляўскі, Галіна Хмуровіч, Ігар Шчэрбіч. Свое­часова кантралявалі тэхнічны стан шматлікай рассветаўскай сельскагаспадарчай тэхнікі спецыялісты інжынернай службы — Аляксей Пятруша, Антон Казлоў, Кірыл Шалянгоўскі, Максім Юркавец, Дзмітрый Сяргееў, Яўген Зайцаў. Але, бясспрэчна, галоўная фізічная нагрузка лажылася на плечы радавых работнікаў — механізатараў, вадзіцеляў, рамонтнікаў, дыспетчараў, повараў і іншых. Кожны строга выконваў заданні сваіх непасрэдных “каман­дзіраў”, не лічыўся з уласным часам, калі таго патрабавалі абставіны, укладваў ва ўраджай свае сілы і энергію, вопыт і прафесіяналізм.

Увесь матэрыял чытайце ў №87 «Кіраўца».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” па праву з’яўляецца флагманам у аграпрамысловым комплексе нашага раёна. Гэта не толькі самая буйная гаспадарка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика