Вялікі калектыў — адзіны механізм. Рэпартаж з ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”. 21.by

Вялікі калектыў — адзіны механізм. Рэпартаж з ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”

16.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З добрым настроем сустракае сваё прафесійнае свята калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Гарадзейскі цукровы камбінат” — аднаго з буйнейшых у эканоміцы раёна. Сёння Гарадзейскі цукровы — гэта сучаснае, магутнае прадпрыемства, якое функцыянуе як адзіны механізм, дзякуючы прафесіяналізму ўсіх яго работнікаў. На розных участках тут працуе мноства старанных, адказных людзей, кожны з якіх уносіць свой добры ўклад у агульную справу. Прапануем увазе нашых чытачоў фотазнаёмства з некаторымі з іх.


Машыніст цеплавоза Сяргей Скачко працуе на сваім месцы ўжо 33-і год. У яго абавязкі ўваходзяць манеўровыя работы і абслугоўванне цеплавоза. На машыніста ён вывучыўся яшчэ ў часы Савецкага Саюза — на Украіне, у Палтаве. Прыйшоўшы на Гарадзейскі цукровы завод, хутка вывучыў і асаблівасці тэхнікі, на якой прыйшлося працаваць, і кожны метр шляху ад цэха чыгуначнага транспарту да станцыі Гарадзея, адкуль даводзіцца дастаўляць груз. Прыкладна палова колькасці буракоў, якія прыбываюць на прадпрыемства, перавозіцца чыгуначным транспартам. І ў іх бесперабойным паступленні ёсць важкі ўклад Сяргея Барысавіча.
Работу сваю ён ведае дасканала і ўсё, што даручана, выконвае якасна і з усёй адказнасцю.
Добрасумленнае стаўленне С.Б. Скачко да працы не засталося незаўважаным — яго імя занесена на Дошку Гонару канцэрна “Белдзяржхарчпрам.”


Слесар-рамонтнік 5 разрада службы галоўнага механіка Ігар Шчурык прыйшоў пяць гадоў таму на камбінат, ужо маючы вопыт работы з тэхнікай у адной з арга-нізацый Салігорскага раёна, перад гэтым набыўшы спецыяльнасць “электраманцёр і слесар-рамонтнік” у Слуцкім каледжы перапрацоўчай прамысловасці. І на камбінаце ўзяўся за справу з усёй адказнасцю — старанна асвойваў новае, дабіваўся бездакорнай работы ўсіх механізмаў на сваім участку. А ён, дарэчы, немалы: Ігар Уладзіміравіч адказвае за работу 1-й, 2-й і 3-й цэнт-рыфуг, размеркавальнікаў першага і трэцяга прадукта, шнэка, які забяспечвае рух цукру па транспарцёры, і іншых механізмаў.
— На нашым месцы неабходна пастаянная ўвага і гатоўнасць аператыўна прымаць меры, каб тэхніка працавала без збояў, — так характарызуе ён сваю работу.
За добрасумленную і адказную працу І.У. Шчурыку аб’яўлена Падзяка кіраўніцтва канцэрна “Белдзяржхарчпрам”.


На Дошку Гонару ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” занесена імя кладаўшчыка склада сыравіны, упакоўкі і дапаможных матэрыялаў цэха па вытворчасці фруктовай прадукцыі Ірыны Маньковай. Яна працуе на сваім месцы ўжо шэсць гадоў. Эканаміст-фінансіст па спецыяльнасці, Ірына Ула-дзіміраўна з усёй адказнасцю ставіцца да матэрыяльных каштоўнасцей: дакладна і ўважліва вядзе прыёмку тавару і яго ўлік, сочыць за парадкам з накладнымі, рухам матэрыялаў са склада на вытворчасць.
— Люблю парадак ва ўсім, — гаворыць наша суразмоўца. — Таму, напэўна, і работа мая мне падабаецца. Да таго ж, калектыў у нас падабраўся добры. А гэта вельмі важна — каб былі ўзаемадапамога і разуменне.


Трактарыст буртаўкладачнай машыны №1 Аляксандр Астапчык прыйшоў на Гарадзейскі цукровы камбінат пасля заканчэння Высокаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Сем гадоў быў трактарыстам мыечнага аддзялення, а апошнія тры гады працуе на БУМе і, па водгуках кіраўніцтва, давер апраўдвае — добрасумленна і без парушэнняў у пары з Сяргеем Буяном не толькі кіруе БУМам, але і вывозіць на трактары адходы вытворчасці. Работы трактарыстам тут хапае — за змену БУМ №1 укладвае да 1500 тон салодкага кораня.
— У час нарыхтоўкі ў нас работа вельмі напружаная, — гаворыць Аляксандр Аляксандравіч, — нельга аслабіць увагу ні на хвіліну. Трэба, і каб машына працавала без збояў, і каб тэхніка бяспекі захоўвалася. Затое, калі наступае водпуск, адпачываю на рыбалцы. На Нёмане і Прыпяці так добра відаць, якая прыгожая наша Беларусь!


Слесар-рамонтнік аддзялення бястарнага захоўвання цукру Андрэй Данчанка за 15 гадоў працы на камбінаце набыў ужо багаты вопыт работы. У яго абавязкі ўваходзіць рамонт і абслугоўванне абсталявання на ўчастку — фасовачных машын, палетайзера, канвеераў, элеватараў і іншага.
— У нашай рабоце самае галоўнае, — жаданне працаваць, — з упэўненасцю адзначыў у нашай гутарцы Андрэй Мікалаевіч.— Проста, як кажуць, “адсядзецца” ад пачатку да канца рабочага дня тут нельга. Мала цукар выпусціць, яго трэба яшчэ і захаваць. А для гэтага ўсё абсталяванне павінна дзейнічаць належным чынам. Я пачынаў з вапнавага цэха, дзе адпрацаваў 4 гады, цяпер пастаянна тут. За гэты час многае змянілася — прадпрыемства расце і маладзее, таму што ідзе ў нагу з часам. У наступным годзе яму споўніцца 60, і мы, слесары, каб паспяваць за прагрэсам тэхнікі, штогод здаём на разрады, праходзім спецыяльнае навучанне.
Дарэчы, сам А.М. Данчанка мае самы высокі разрад слесара-рамонтніка — шосты. Але на дасягнутым не супакойваецца.
— Увесь час трэба вучыцца новаму, — лічыць ён.
За добрасумленнае стаўленне да працы і ў сувязі з прафесійным святам А.М. Данчанка ўзнагароджаны Ганаровай граматай ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З добрым настроем сустракае сваё прафесійнае свята калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Гарадзейскі цукровы камбінат” — аднаго з буйнейшых у эканоміцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика