Поэзия дерева и пилы. Николай Паршонок увлекается резьбой по дереву и украшает своими изделиями усадьбу
16.11.2018
—
Разное
|
У творчых людзей свой погляд на свет. Адны бачаць прыгажосць у камянях, раскіданых сярод зялёнага газона, другія – у строгасці новабудоўлі са шкла і бетону. Для трэціх жа, да якіх адносіцца М.Л.Паршонак з вёскі Селішча, прыгажосць – у кожным бервяне, непрыкметнай галінцы. Разьбой па дрэве Мікалай Леанідавіч захапіўся гады тры таму. За долата, сякеру ці стамеску ён браўся і раней, вось толькі часу на гэта ў чарадзе працоўных будняў яму – прарабу, кладаўшчыку мясцовага сельгаспрадпрыемства – не хапала. – Заставалася толькі марыць пра разьбу і маляванне, схільнасці да якіх меў, – прызнаецца мужчына. – Шмат пра гэта чытаў, найбольш цікавае запамінаў ці асобна запісваў. З выхадам жа на заслужаны адпачынак з’явілася больш вольнага часу. Удыхаць новае жыццё ў нежывое дрэва – асаблівы для мяне працэс, атрымліваю ад яго вялікае задавальненне. Таму стараюся працаваць дазіравана, каб не перабіць ахвоту. Пачынаў ураджэнец Чамярычына з простага: налічнікаў на вокны, шыльды на дом, разнога дэкору на ўваходзе… Пазней жа ўзяўся за больш складаныя рэчы. Зараз яго двор у Селішчы ўяўляе сабой сапраўдны музей драўляных скульптур. Прыцягвае ўвагу ўтульная альтанка са шматлікімі драўлянымі “малюнкамі”, якая нагадвае хутчэй казачны домік. Непадалёк размясціўся каларытны млын. Свае промні раскінула па агароджы ў двары ласкавае сонейка. А на дрэвах “выраслі” надзвычай арыгінальныя шпакоўні. – Не кожная птушка адважыцца тут пасяліцца, – усміхаецца Мікалай Леанідавіч. – У такім доміку “з характарам” і жыльцы павінны быць адпаведныя. Сёлета некалькі шпакоў ужо прыляталі, відаць, папярэдне аглядалі будучую “маёмасць” – чакаю іх у наступным годзе. Цэнтральным жа элементам гэтай казачнай краіны па праве з’яўляецца абаяльны мядзведзь. Яго М.Л.Паршонак за два тыдні зрабіў з бервяна ліпы з дапамогай звычайнай бензапілы, а дробныя дэталі дапрацаваў разцом. – Ліпа – гэта свайго роду драўляны пластылін, – гаворыць Мікалай Леанідавіч. – З ім вельмі лёгка і прыемна працаваць. Да таго ж зусім не стамляешся. Усе свае вырабы майстар робіць з таго, што па-сутнасці валяецца пад нагамі. У бліжэйшых яго планах – выразаць з дрэва Машу, гераіню любімага многімі мультфільма. Вось такі ў М.Л.Паршонка дух рамантыка і казачніка. Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У творчых людзей свой погляд на свет. Адны бачаць прыгажосць у камянях, раскіданых сярод зялёнага газона, другія – у строгасці новабудоўлі са шкла і бетону. Для... |
|