Асіповічы: коратка аб розным
16.11.2018
—
Разное
|
Па 25 лістапада на тэрыторыі раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з неабароненымі ўдзельнікамі дарожнага руху: пешаходамі, веласіпедыстамі, возчыкамі. Таксама АДАI нагадвае ўсім вадзіцелям, што з 1 снежня па 1 сакавіка абавязкова выкарыстанне зімовых шын. Iх адсутнасць пагражае адміністрацыйным спагнаннем да 1 базавай велічыні. Сёння — апошні дзень правядзення вакцынацыі ад грыпу. Па дадзеных райЦГіЭ на 13 лістапада прышчэпку ўжо атрымалі 6145 дзяцей і 10309 дарослых; 2503 з апошніх — за кошт сродкаў прадпрыемстваў. Плануецца, што агульная колькасць прышчэпленых складзе 18946 чалавек. Рэспубліканскі конкурс праектаў “Гуляюць дзеці — гуляем мы!” прынёс райцэнтру творчасці дзяцей і моладзі з гульнёвай праграмай “Кім быць?” дыплом I ступені. У тэлевіктарыне “Размаўляем па-беларуску” на канале “Беларусь 3” на гэтым тыдні ўдзельнічалі і трое асіпаўчан. У спаборніцтве на веданне родных мовы, культуры і гісторыі каманда “Тутэйшыя”, якую ўзначаліў педагог дадатковай адукацыі АРЦТДіМ Леанід Бязручка, саступіла гомельскім “Чараўніцам” з лікам 31:32. Што ж: сапраўдныя джэнтльмены! У таварыскай сустрэчы юнакоў па мотаджымхане (спартыўнае выпрабаванне, у якім удзельнікі на матацыклах спаборнічаюць у хуткасці манеўравання сярод штучных перашкод-конусаў) лепшы вынік прадэманстравалі гаспадары-асіпаўчане, другую і трэцюю прыступкі п’едэстала занялі адпаведна хлопцы са Слуцка і Бабруйска. Iнфармагенцтва “БелТА” паведаміла, што па выніках 94 тура гульні “Удача в придачу!” ад “Еўраопт” уладальніцай новенькага пазадарожніка “Джылі Эмгранд” коштам амаль 35000 рублёў стала асіповіцкая пенсіянерка Святлана Скорая. Віншаванні зямлячцы! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па 25 лістапада на тэрыторыі раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з неабароненымі... |
|