Школьніца з Гродна прыдумала разбойны напад, каб атрымаць новы тэлефон
16.11.2018 18:12
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: pixabay.com Школьніца з Гродна прыдумала разбойны напад, каб атрымаць новы мабільны тэлефон. Афіцыйная прадстаўніца Кастрычнікага РУУС Гродна Марына Бялко На месца прыбылі міліцыянеры, у тым ліку амапаўцы. Перапалоханая 10-гадовая дзяўчынка распавяла ім пра здарэнне. Паводле яе слоў, мужчына, які падышоў на вуліцы, забраў невялікую суму грошай, звязку ключоў, кнопкавы тэлефон і завушніцы. Школьніца паказала месца, дзе ўсё здарылася, накірунак, у якім пабег зламыснік, назвала яго прыкметы. Пры гэтым яна плакала. Міліцыянеры пачалі пошук, апытвалі сведкаў, праглядалі запісы камер відэаназірання, правяралі асоб, якія раней мелі праблемы з законам. Адзначаецца, што спачатку ў іх не было ніякіх сумненняў у праўдзівасці слоў пацярпелай. Тым больш, што яна "характарызуецца выключна са станоўчага боку". У нейкі момант, "зыходзячы са службовага вопыту па раскрыцці злачынстваў", у аператыўнікаў з'явіліся сумненні наконт рэальнасці нападу. Неўзабаве дзяўчынка прызналася, што ўсё прыдумала. Яна сказала, дзе выкінула свае рэчы, і іх там знайшлі. Па словах школьніцы, яна спадзявалася, што бацькі купяць ёй новы мабільны тэлефон. Дарэчы, у Гродне ў той жа дзень адбыўся падобны выпадак. 12-гадовы хлопчык згубіў 5 рублёў і пабаяўся ў гэтым прызнацца маці. Ён сказаў, што на яго напалі падлеткі, якія яго збілі і забралі грошы. Запісы камер відэаназірання дапамаглі міліцыі высветліць, што нападу не было. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: pixabay.com Школьніца з Гродна прыдумала разбойны напад, каб атрымаць новы мабільны тэлефон. Афіцыйная прадстаўніца Кастрычнікага РУУС Гродна... |
|