Я зноў цалую бохан хлеба, які трымаю ў руках... Са святам!. 21.by

Я зноў цалую бохан хлеба, які трымаю ў руках... Са святам!

17.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу раёна!

Дарагія ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, абласным фэстам працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018».

Усё змяняецца ў гэтым свеце, а сельская праца застаецца неабходнай усім і кожнаму. Сціплы карміцель і вялікі працаўнік, селянін быў і застаецца галоўнай надзеяй і апорай краіны. Сваім гаспадарскім стаўленнем да зямлі, адказнасцю, высокім майстэрствам ён стварае годныя ўмовы для развіцця аграпрамысловага комплексу.

Хлеб даецца няпроста. Сабраны ўраджай - вынік карпатлівай працы, прымянення сучасных агратэхналогій, зладжанай работы працоўных калектываў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Прыемна, што ў гэтай адказнай справе актыўны ўдзел прымае моладзь.

Мы ўдзячны ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню, удзячны  пенсіянерам, якія працягваюць працаваць.

Мы выказваем словы падзякі работнікам прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці. Менавіта з іх дапамогай увесь сабраны ўраджай даходзіць да стала спажыўцоў.

Мы кажам вялікае дзякуй за добрасумленную працу і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэтаў. Упэўненыя, вы прымножыце дасягнутае і будзеце працаваць з поўнай аддачай на карысць роднай Іўеўшчыны.

Жадаем усім моцнага здароўя, багатых ураджаяў, спрыяльных умоў і надвор'я, добрых перамен у жыцці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу раёна! Дарагія ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём работнікаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика