Аўтобус ХК “Дынама-Мінск” трапіў аварыю ў цэнтры сталіцы. У аўтобус збоку ўрэзаўся джып. Пацярпелых няма
Як піша “Наша Ніва”, ДТЗ адбылося на Нямізе, пад мостам з праспекта Пераможцаў. Цікава, што кіроўца джыпа схаваў свой нумар.
“Дынама” цяпер рыхтуецца да выязной серыі з чатырох матчаў. У панядзелак — першая гульня ў Хабараўску з “Амурам”. У пятніцу “зубры” прайгралі дома “Аўтамабілісту” — 0:4.
Клуб працягвае заставацца на апошнім радку ў Заходняй канферэнцыі, на бал адстаючы ад “Северсталі” і на дзевяць ад зоны плэй-оф.
Фота: "Наша Ніва" Аўтобус ХК “Дынама-Мінск” трапіў аварыю ў цэнтры сталіцы. У аўтобус збоку ўрэзаўся джып. Пацярпелых няма Як піша “Наша Ніва”, ДТЗ адбылося на...