Пры ДТЗ у цэнтры Мінска аўто захрасла між ліхтаром і плотам
22.11.2018 13:02
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА ДТЗ на вуліцы Багдановіча ў цэнтры Мінска ўскладніла рух у напрамку вуліцы Няміга, паведамляе Здарэнне адбылося каля 8:00 раніцы 22 лістапада. 23-гадовы кіроўца на "Мерсэдэсе" ехаў па вуліцы Багдановіча з боку вуліцы Кісялёва. На скрыжаванні з вуліцай Камуністычнай ён сутыкнуўся з "Таётай", за рулём якой быў 29-гадовы мужчына. "Таёта" рухалася з боку вуліцы Чычэрына. У выніку ДТЗ траўмы атрымалі пасажыр "Таёты" і пасажыр "Мерсэдэса". На фота з месца аварыі бачна, што адно аўто захрасла паміж ліхтаром і плотам. Абодва кіроўцы заяўляюць, што ехалі на зялёны сігнал святлафора. Праверкай інцыдэнту займаецца АДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска. Аўтаінспекцыя шукае відавочцаў ДТЗ і просіць усіх, хто мае якую-небудзь інфармацыю, паведаміць яе па тэлефоне 8 (029) 131-53-07. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА ДТЗ на вуліцы Багдановіча ў цэнтры Мінска ўскладніла рух у напрамку вуліцы Няміга, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама....
|
|