Доска почёта Шумилинского района: Пётр Лавринов. 21.by

Доска почёта Шумилинского района: Пётр Лавринов

22.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Надзейныя рукі механізатара Лаўрынова
Пётр Лаўрыноў у 1987 го-дзе пераехаў у Мікіціху з Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці, уладкаваўся на працу ў мясцовую гаспадарку. “Сёння я ўпэўнена кажу, што Шуміліншчына стала маёй другой малой радзімай, – расказвае механізатар сельгаспрадпрыемства  “Лаўжанскае” П. І. Лаўрыноў. –  Я тут і сям’ю сваю знайшоў: пазнаёміўся з мясцовай дзяўчынай Валянцінай, з якой неўзабаве ажаніліся. Выхавалі дваіх дзяцей”.
Праца механізатарам у “Лаўжанскім” – адзінае месца работы Пятра Іванавіча. 31 год на адным месцы. Сам прызнаецца, што ўсё задавальняе.
Спакойны і ўраўнаважаны, пра сваю работу Пётр Лаўрыноў не вельмі ахвотна гаворыць. Яго прынцып: больш справы – менш слоў. “Звычайная сялянская работа, – нібы апраўдваецца Пётр Іванавіч. – Вясной пасеяць, улетку ды восенню ўбраць. А зімой хапае спраў на фермах”.
Пётр Іванавіч любіць сваю работу і лічыць, што праца селяніна, хлебароба – самая пачэсная. Асаблівая адказнасць – сяўба. Яна не даруе безгаспадарлівасці і абыякавасці: як вясной папрацуеш, такі ўраджай і сабярэш.
“Вельмі падабаецца працаваць у час нарыхтоўкі кармоў, – расказвае Пётр Іванавіч. – Падабаецца назіраць, як сыплецца ў трактар зялёная маса. А які непаўторны водар свежаскошанай травы! Кожная трава пахне па-свойму: адна – саладкаватая, другая – з гарчынкай. Хаця мне больш за ўсяго падабаецца  водар канюшыны – сакавіты, насычаны і трохі рэзкаваты”. Дарэчы, за сезон П. І. Лаўрыноў перавозіць звыш пяці тысяч тон зялёнай масы.
Пасля такога лірычнага адступлення спыталі ў Пятра Іванавіча, чаму не паспрабаваў сябе на камбайне. “Гэта не маё, – рашуча адказаў мужчына. – Мая тэхніка – гэта трактар”.
Што-што, а трактары працуюць у Пятра Лаўрынова на-дзейна.  Дванаццаць год адслужыў верай і праўдай ранейшы трактар, механізатар па гуку работы адчуваў, калі і што трэба падрамантаваць і, можна сказаць, што вялікіх паломак за дванаццаць год работы не было. Два гады назад кіраўніцтва “Лаўжанскага” даверыла П. І. Лаўрынову новы МТЗ. Можна быць упэўненым, што і гэты трактар адслужыць доўгі час у вопытных і надзейных руках механізатара.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана  ў №91 ад 23.11.2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надзейныя рукі механізатара Лаўрынова Пётр Лаўрыноў у 1987 го-дзе пераехаў у Мікіціху з Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці, уладкаваўся на працу ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика