У Салігорску ў гульнявым клубе расіянін страляў з траўматычнага пісталета. 21.by

У Салігорску ў гульнявым клубе расіянін страляў з траўматычнага пісталета

22.11.2018 19:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Салігорску ў гульнявым клубе грамадзянін Расіі страляў з траўматычнага пісталета. Здарэнне адбылося каля паловы на шостую раніцы 15 лістапада, пра яго стала вядома толькі цяпер. Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення. Ён здзейсніў некалькі стрэлаў у зале. Спрацавала трывожная сігналізацыя, і на месца аператыўна прыехалі праваахоўнікі. У момант іх з'яўлення некалькі чалавек ляжалі на падлозе, а расіянін трымаў у руках пісталет. Міліцыянеры яго затрымалі. Высветлілася, што ніхто з прысутных ад стрэлаў з траўматычнай зброі не пацярпеў, інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.

Расіянін часова жыў у Салігорску. Прычыну сваіх паводзін ён не патлумачыў. Ці будзе распачатая крымінальная справа, пакуль невядома.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Салігорску ў гульнявым клубе грамадзянін Расіі страляў з траўматычнага пісталета. Здарэнне адбылося каля паловы на шостую раніцы 15 лістапада,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика