У Беларусі чакаецца марознае надвор'е без ападкаў. 21.by

У Беларусі чакаецца марознае надвор'е без ападкаў

26.11.2018 16:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У аўторак, 27 лістапада, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. паведамляе Белгідрамет

Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным усходзе краіны прагназуецца невялікі снег. Уначы і зранку месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні слабы да ўмеранага. 

Уначы тэмпература паветра чакаецца ад 3 да 9 градусаў марозу, пры праясненнях будзе 10-12 ніжэй за нуль. Удзень прагназуецца 0...-6. 

28-29 лістапада ў Беларусь з Літвы прыйдзе халодны скандынаўскі антыцыклон.

28 лістапада істотных ападкаў не прагназуецца . На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны слабы. 

Уначы прагназуецца 5-11 са знакам "мінус", пры праясненнях да 14 ніжэй за нуль. Удзень чакаецца 1-7 градусаў марозу.

29 лістапада таксама істотных ападкаў не чакаецца. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер уначы слабы, удзень паўднёва-ўсходні ўмераны. 

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 8 да 15 градусаў марозу, месцамі да -18. Удзень прагназуецца -2...-9.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У аўторак, 27 лістапада, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. паведамляе Белгідрамет.  Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика