У Івацэвіцкім раёне на возеры Вулькаўскім патанулі два рыбакі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Брэсцкі абласны савет Таварыства ратавання на водах (ОСВОД).
Здарэнне адбылося 25 лістапада. Мужчына, які рыбачыў на возеры, пачуў дзіўныя гукі і зацікавіўся імі. Прыкладна за 70 метраў ад берага ён знайшоў цела мужчыны і выклікаў ратавальнікаў. Неўзабаве супрацоўнікі МНС знайшлі непадалёк яшчэ адзін труп мужчыны і драўляную лодку, напоўненую вадой.
Паведамляецца, што загінулі 40-гадовы і 43-гадовы жыхары гарадскога пасёлка Целяханы. Следчы камітэт пачаў праверку па факце іх гібелі. Прычыну смерці назавуць эксперты.
Фота з архіву БЕЛТА У Івацэвіцкім раёне на возеры Вулькаўскім патанулі два рыбакі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Брэсцкі абласны савет Таварыства ратавання на...